Удзельнікі: кіраўнік Офісу «За дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская з Брусэлю і дырэктар зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі зь Менску.
Валер Карбалевіч: «ЭЗ прыняў рашэньне працягнуць санкцыі адносна 41 высокапастаўленага беларускага чыноўніка, уключна з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. І адначасова быў уведзены мараторый на прымяненьне гэтых санкцый адносна 36 чалавек.
Рашэньне ЭЗ, прынятае ўжо ня першы раз, выглядае як прававы і палітычны казус, нейкі дыпляматычны выкрутас. Санкцыі нібыта ўводзяцца і адразу ж замарожваюцца. Чым вы можаце патлумачыць гэты фэномэн, гэтае рашэньне, якое на дадае аўтарытэту ЭЗ?"
Вольга Стужынская: «Учорашняя заява рады ЭЗ ёсьць захаваньнем статус-кво. Гэта працяг той палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні Беларусі, што пачалася ў 2008 годзе. Гэта палітыка дыялёгу, далучэньня Беларусі да «Ўсходняга партнэрства». Ва ўчорашняй заяве згадваецца візавае пытаньне, гаворыцца пра адсутнасьць прагрэсу ў галіне правоў чалавека, пра гатоўнасьць да фінансавай дапамогі Беларусі пры выкананьні Менскам пэўных умоваў.
Ніякім сюрпрызам гэтае рашэньне ня стала. Некаторыя краіны-ўдзельніцы ЭЗ выступалі за тое, каб працягнуць санкцыі на 12 месяцаў, а мараторый увесьці толькі на 6 месяцаў. Але гэтая прапанова была адрынутая. Пэрспэктывы адносінаў будуць залежаць ад таго, як пройдуць прэзыдэнцкія выбары».
Віталь Сіліцкі: «Найперш, я тут ня бачу ніякага казусу. Рашэньне адэкватна ацэньвае сытуацыю, якая склалася ў Беларусі. Ніякага прагрэсу з пытаньнем правоў чалавека тут няма, але няма і асаблівага рэгрэсу.
Прымаючы гэтае рашэньне, ЭЗ зыходзіў, па-першае, з таго, што беларускае пытаньне далёка не на першым месцы ў парадку дня Эўразьвязу. Асаблівых маральных стратаў ад таго, што не ўдалося дамагчыся прагрэсу ў пытаньні правоў чалавека, у Брусэлю няма. Гэта ня той крытэр, па якім ацэньваецца эфэктыўнасьць працы інстытутаў ЭЗ у вачах той аўдыторыі, якая важная для Брусэля.
Па-другое, калі я размаўляў з чыноўнікамі ЭЗ, то яны кажуць, што дыялёг зь Беларусьсю ідзе. Тое, што Менск ня ў стане скарыстацца перавагамі дыялёгу, гэта праблема Лукашэнкі. Ён ня можа манэўраваць у сытуацыі канфлікту з Расеяй».
Карбалевіч: «Вось цяпер пытаньне пра тое, чыя гэта праблема. Думаю, што ня толькі Беларусі, але і Брусэля. Ці не падаецца вам, што ЭЗ трапіў у пастку, стаў закладнікам прыняцьця Беларусі ў праграму „Ўсходняе партнэрства“? І цяпер Эўропа ня можа ані адмяніць санкцыі, ані прымяніць іх. Адмяніць — значыць страціць твар, бо сытуацыя ў Беларусі не мяняецца. Увесьці санкцыі — значыць трэба выключаць Беларусь з праграмы „Ўсходняе партнэрства“ з усімі нэгатыўнымі наступствамі для гэтага амбіцыйнага праекту».
Сіліцкі: «Ніякай пасткі я тут ня бачу. Таму што „Ўсходняе партнэрства“ — гэта цяпер ужо далёка не амбіцыйны праект. Ён вытхнуўся.У прамовах вышэйшых чыноўнікаў ЭЗ гэты праект амаль ня згадваецца. Эўразьвяз ня ў стане прапанаваць фінансавай дапамогі ўсходнеэўрапейскім краінам. Пакуль Эўропа перажывае эканамічны крызіс, гэтае пытаньне будзе другасным. Плюс Польшча мяняе сваё замежнапалітычнае ангажаваньне. А сытуацыя ў Беларусі не вымагае актыўных дзеяньняў, для якіх у ЭЗ няма ані палітычнай волі, ані сродкаў».
Стужынская: «Вось тут у Брусэлю бачна адсутнасьць нават былога ўзроўню цікавасьці да Беларусі. І выбары тут ня ўзьнялі цікавасьці. Захаваньне статус-кво задавальняе Брусэль».
Карбалевіч: «Як паўплываў на пазыцыю Эўразьвязу канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй? Ці карэктуе Эўропа свой падыход, гледзячы на тое, як Масква цісьне на Менск?»
Стужынская: «Цяперашні канфлікт не паўплываў ніяк. І гэта падштурхоўвае мяне да думкі: ці не зьбіраецца Брусэль перадаць Маскве пытаньне трансфармацыі Беларусі?
Расейскі чыньнік яшчэ некалькі год таму паўплываў на палітыку дыялёгу з Беларусьсю, прыняцьце праграмы «Ўсходняе партнэрства».
Сіліцкі: «Сапраўды, да гэтага канфлікту ЭЗ паставіўся абыякава. Па-першае, энэргетычныя канфлікты Расеі зь Беларусьсю і Ўкраінай прывялі да таго, што ЭЗ пачаў рабіць захады, каб забясьпечыць энэргетычную бясьпеку. Праз 1-2 гады ў Эўропе будзе створаная адзіная энэргетычная сыстэма, пабудаваны перамычкі, якія дазволяць у выпадку небясьпекі пампаваць газ зь іншага месца. Таму цяпер такога страху, як раней, перад энэргетычнымі войнамі ўжо няма.
Па-другое, у Эўропе ўжо прызвычаіліся да беларуска-расейскага канфлікту, вывучылі гэтую рыторыку. Па-трэцяе, Менск асабліва не апэляваў да ЭЗ. Лукашэнка казаў летам у інтэрвію Эўраньюс, што ўмовы Эўразьвязу для нас непрымальныя».
Карбалевіч: «Якія пэрспэктывы ў прызнаньня Эўропай вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў?»
Стужынская: «У заяве рады ЭЗ сказана, што „пры наяўнасьці яснага і заўважнага прагрэсу ў працэсе выбараў зьявіцца новы стымул для адносінаў паміж Беларусью і ЭЗ“. І ўлады робяць крокі, каб забясьпечыць такі прагрэс. На сайтах амбасадаў Беларусі ў ЭЗ ёсьць матэрыял пра лепшыя ўмовы выбарчай кампаніі, зьмены заканадаўства, запрашэньне замежных назіральнікаў. І калі назіральнікі АБСЭ знойдуць прагрэс, то гэта паслужыць стымулам для разьвіцьця дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю»
Карбалевіч: «Ужо сёньня зразумелая мадэль дачыненьняў паміж Беларусьсю і ЭЗ у поствыбарны пэрыяд. Брусэль ня кажа пра свабодныя дэмакратычныя выбары, а толькі пра прагрэс. І беларускія ўлады гэты прагрэс забясьпечваюць падчас выбарчай кампаніі».
Сіліцкі: «Так, практыка выбараў раней была такая, што можна дамагчыся прагрэсу, абсалютна не праводзячы свабодных выбараў. Цяпер ад ЭЗ ёсьць замова на мінімальныя правілы прыстойнасьці. Гэта больш свабодныя ўмовы для правядзеньня агітацыі і імітацыя больш-менш вольнага падліку галасоў. А каб правесьці выбары па звыклым сцэнары, дастаткова датэрміновага галасаваньня».
У чым сэнс рашэньня Эўразьвязу?
Валер Карбалевіч: «ЭЗ прыняў рашэньне працягнуць санкцыі адносна 41 высокапастаўленага беларускага чыноўніка, уключна з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. І адначасова быў уведзены мараторый на прымяненьне гэтых санкцый адносна 36 чалавек.
Рашэньне ЭЗ, прынятае ўжо ня першы раз, выглядае як прававы і палітычны казус, нейкі дыпляматычны выкрутас. Санкцыі нібыта ўводзяцца і адразу ж замарожваюцца. Чым вы можаце патлумачыць гэты фэномэн, гэтае рашэньне, якое на дадае аўтарытэту ЭЗ?"
Вольга Стужынская: «Учорашняя заява рады ЭЗ ёсьць захаваньнем статус-кво. Гэта працяг той палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні Беларусі, што пачалася ў 2008 годзе. Гэта палітыка дыялёгу, далучэньня Беларусі да «Ўсходняга партнэрства». Ва ўчорашняй заяве згадваецца візавае пытаньне, гаворыцца пра адсутнасьць прагрэсу ў галіне правоў чалавека, пра гатоўнасьць да фінансавай дапамогі Беларусі пры выкананьні Менскам пэўных умоваў.
Ніякім сюрпрызам гэтае рашэньне ня стала. Некаторыя краіны-ўдзельніцы ЭЗ выступалі за тое, каб працягнуць санкцыі на 12 месяцаў, а мараторый увесьці толькі на 6 месяцаў. Але гэтая прапанова была адрынутая. Пэрспэктывы адносінаў будуць залежаць ад таго, як пройдуць прэзыдэнцкія выбары».
Віталь Сіліцкі: «Найперш, я тут ня бачу ніякага казусу. Рашэньне адэкватна ацэньвае сытуацыю, якая склалася ў Беларусі. Ніякага прагрэсу з пытаньнем правоў чалавека тут няма, але няма і асаблівага рэгрэсу.
Прымаючы гэтае рашэньне, ЭЗ зыходзіў, па-першае, з таго, што беларускае пытаньне далёка не на першым месцы ў парадку дня Эўразьвязу. Асаблівых маральных стратаў ад таго, што не ўдалося дамагчыся прагрэсу ў пытаньні правоў чалавека, у Брусэлю няма. Гэта ня той крытэр, па якім ацэньваецца эфэктыўнасьць працы інстытутаў ЭЗ у вачах той аўдыторыі, якая важная для Брусэля.
Па-другое, калі я размаўляў з чыноўнікамі ЭЗ, то яны кажуць, што дыялёг зь Беларусьсю ідзе. Тое, што Менск ня ў стане скарыстацца перавагамі дыялёгу, гэта праблема Лукашэнкі. Ён ня можа манэўраваць у сытуацыі канфлікту з Расеяй».
Чыя праблема?
Карбалевіч: «Вось цяпер пытаньне пра тое, чыя гэта праблема. Думаю, што ня толькі Беларусі, але і Брусэля. Ці не падаецца вам, што ЭЗ трапіў у пастку, стаў закладнікам прыняцьця Беларусі ў праграму „Ўсходняе партнэрства“? І цяпер Эўропа ня можа ані адмяніць санкцыі, ані прымяніць іх. Адмяніць — значыць страціць твар, бо сытуацыя ў Беларусі не мяняецца. Увесьці санкцыі — значыць трэба выключаць Беларусь з праграмы „Ўсходняе партнэрства“ з усімі нэгатыўнымі наступствамі для гэтага амбіцыйнага праекту».
Сіліцкі: «Ніякай пасткі я тут ня бачу. Таму што „Ўсходняе партнэрства“ — гэта цяпер ужо далёка не амбіцыйны праект. Ён вытхнуўся.
„Усходняе партнэрства“ — гэта цяпер ужо далёка не амбіцыйны праект. Ён вытхнуўся..
Стужынская: «Вось тут у Брусэлю бачна адсутнасьць нават былога ўзроўню цікавасьці да Беларусі. І выбары тут ня ўзьнялі цікавасьці. Захаваньне статус-кво задавальняе Брусэль».
Палітыка ЭЗ і канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй
Карбалевіч: «Як паўплываў на пазыцыю Эўразьвязу канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй? Ці карэктуе Эўропа свой падыход, гледзячы на тое, як Масква цісьне на Менск?»
Стужынская: «Цяперашні канфлікт не паўплываў ніяк. І гэта падштурхоўвае мяне да думкі: ці не зьбіраецца Брусэль перадаць Маскве пытаньне трансфармацыі Беларусі?
Расейскі чыньнік яшчэ некалькі год таму паўплываў на палітыку дыялёгу з Беларусьсю, прыняцьце праграмы «Ўсходняе партнэрства».
Сіліцкі: «Сапраўды, да гэтага канфлікту ЭЗ паставіўся абыякава. Па-першае, энэргетычныя канфлікты Расеі зь Беларусьсю і Ўкраінай прывялі да таго, што ЭЗ пачаў рабіць захады, каб забясьпечыць энэргетычную бясьпеку. Праз 1-2 гады ў Эўропе будзе створаная адзіная энэргетычная сыстэма, пабудаваны перамычкі, якія дазволяць у выпадку небясьпекі пампаваць газ зь іншага месца. Таму цяпер такога страху, як раней, перад энэргетычнымі войнамі ўжо няма.
Па-другое, у Эўропе ўжо прызвычаіліся да беларуска-расейскага канфлікту, вывучылі гэтую рыторыку. Па-трэцяе, Менск асабліва не апэляваў да ЭЗ. Лукашэнка казаў летам у інтэрвію Эўраньюс, што ўмовы Эўразьвязу для нас непрымальныя».
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і дачыненьні з ЭЗ