Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржрэгістрацыя сайтаў працягнецца і пасьля 1 ліпеня


Дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт-сайтаў падоўжаная. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналёгій інспэкцыі па электрасувязі Андрэй Сіліч. Па яго словах, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў, якія не пасьпелі прайсьці працэдуру да 1 ліпеня, маюць магчымасьць падаваць заяўкі надалей.

Спадар Сіліч удакладніў, што зараз на разглядзе ў ведамстве знаходзіцца больш за 5 тысяч заявак. Агульную лічбу ўжо задаволеных заявак ён не назваў.

Што да канчатковых тэрмінаў, адведзеных на рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў, то, словамі чыноўніка, яны будуць залежаць пераважна ад тэмпаў працы хостынг-правайдэраў. Дзяржаўная інспэкцыя па электрасувязі, запэўнівае Сіліч, намагаецца, каб кожная пададзеная заяўка была разгледжаная цягам двух дзён.

Нагадаем, што дзяржрэгістрацыя сайтаў прадугледжваецца пастановай Савету міністра № 644 і ўказам прэзыдэнта № 60.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG