Чым, паводле Reuters, рызыкуе Польшча, выбраўшы не таго, каго трэба?
У матэрыяле, зразумела, ня сказана выразна, хто насамрэч патрэбны Польшчы як прэзыдэнт, але сам пералік сфэраў рызыкі выразна паказвае, што палякам лепей мець за прэзыдэнта Браніслава Камароўскага, чым Яраслава Качынскага.
Калі пераказваць коратка, дык Reuters лічыць, што Качынскі як прэзыдэнт будзе, як і ягоны брат, блякаваць уступ Польшчы ў зону эўра, далей псаваць сваёй “нацыяналістычнай пазыцыяй” (nationalistic stance) адносіны Варшавы з Брусэлем, Бэрлінам і Масквой ды супраціўляцца скарачэньню сацыяльных выдаткаў дзяржавы і пашырэньню прыватызацыі нацыянальнай маёмасьці, якую цяпер праводзіць (ці плянуе праводзіць) урад “Грамадзянскай плятформы” пад кіраўніцтвам Дональда Туска.
Заўважце, што ў ацэнцы палітычнай рызыкі для Польшчы Reuters зыходзіць з выразна акрэсьленай парадыгмы палітычных каштоўнасьцяў. Прыкладам: супольная валюта для Эўразьвязу — добра, асобныя нацыянальныя валюты — дрэнна; вялікая сацыяльная роля для дзяржавы — дрэнна; прыватызацыя — добра, вялікая доля дзяржаўнай уласнасьці ў эканоміцы — дрэнна.
Я тут не зьбіраюся аспрэчваць гэтую парадыгму, якая ляжыць калі не ў фундамэнце самой эўрапейскай інтэграцыі, дык напэўна ў фундамэнце лібэральнага вобразу-ацэнкі гэтай інтэграцыі. Але мне хочацца замовіць слоўца і за тых выбарцаў, якія ў пасьлякамуністычных грамадзтвах Усходняй Эўропы гэтых каштоўнасьцяў не падзяляюць.
Вось, гледзячы на праблемы з зонай эўра, якія ўзьніклі ў сувязі з грэцкімі фінансавым крызісам і гвалтоўнымі пратэстамі ў Атэнах, ці ж варта палякам сьпяшацца ў гэтую зону? Забаўна, але гэта якраз слабая польская валюта (злоты) дазволіла Польшчы стацца летась адзінай краінай Эўразьвязу, у якой ВУП ня ўпаў, а падрос (злоты абясцэньваўся, а гэта стымулявала польскі экспарт).
Або ці варта палякам (і эўрапейцам) баяцца, што Яраслаў Качынскі папсуе стасункі з Масквою яшчэ больш, чым іх папсаваў урад Дональда Туска? Не забывайма, што гэта пры ўрадзе Туска ў Польшчу прыехалі амэрыканскія ракеты “Patriot” — у базу, якая знаходзіцца кілямэтраў за 60 ад мяжы з Калінінградзкай вобласьцю. Калі выбары выйграе Браніслаў Камароўскі, дык што, ён вытурыць амэрыканскія ракеты назад у Нямеччыну?
Або ці дрэнная сыстэма шырокай сацыяльнай абароны насельніцтва ў Швэцыі? Калі для Швэцыі гэта добра, чаму для Польшчы гэта абавязкова нядобра?
Я разумею, што журналісты схільныя падаваць палітычнае жыцьцё ў шаблённым выглядзе — маўляў, у гэтай партыі good guys, а ў той — bad guys. Гэтыя за "немцаў", а тыя за "рускіх". Каб чытачы, якія на штодзень не сутыкаюцца зь нейкай палітычнай рэальнасьцю, хутчэй разабраліся і запомнілі, што да чаго.
Праблема, аднак, у тым, што чым далей посткамуністычная Польшча, або посткамуністычная Чэхія, або посткамуністычная Вугоршчына прасоўваюцца ў будучыню, тым цяжэй пасуе да гэтых краінаў чорна-белы шаблён палітычнага падзелу на добрых-дрэнных, прагрэсістаў-традыцыяналістаў ці эўрапейцаў-антыэўрапейцаў. Пазыцыі ўсіх асноўных партый адносна асноўных дзяржаўных інтарэсаў у гэтых краінах паволі, але непазьбежна зьбягаюцца.
Ці шмат людзей ня толькі на сьвеце, але і ў ЗША зможа сказаць, чым насамрэч адрозьніваюцца праграмы дэмакратаў і рэспубліканцаў у кардынальных пытаньнях? Наўрад ці. Бо такіх кардынальных адрозьненьняў няма.
У палітычным сэнсе паміж Качынскім і Камароўскім больш агульнага, чым рознага.
І гэта, па-мойму, ёсьць адна з найважнейшых прыкметаў стабільнай дэмакратыі. Бо стабільная дэмакратыя — гэта сытуацыя, калі выбарцам прапануецца выбар не паміж чорным і белым — як, прыкладам, паміж Лукашэнкам і Мілінкевічам — а паміж шэрым і шэрым.