Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штрафы за нацыянальныя сьцягі ў цэнтры Менску

абноўлена

Фота mfront.net
Фота mfront.net

Актывісты "Маладога фронту" распачалі кампанію "Горад наш". На Кастрычніцкай плошчы, а таксама насупраць адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі сёньня зранку зьявіліся некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў.

Байцы спэцназу затрымалі Ўладзімера Яроменку і Юліяна Місюкевіча.

12.44 Уладзімера Яроменку аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў) , а Юліяна Місюкевіча на 15 базавых велічыняў (525 тысяч рублёў). Іх прызналі вінаватымі ў тым, што яны нібыта лаяліся і не падпарадкоўваліся патрабаваньням міліцыі.

10.20. На актывістаў складзены пратаколы і яны дастаўлены ў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Кампанія прысвечаная гадавіне рэфэрэндуму па замене дзяржаўных сымбаляў Беларусі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG