У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы.
На працэс над Сяргеем Каваленкам не дапусьцілі журналістаў — Уладзіслава Стараверава зь відэакамэрай і Сяргея Серабро з фотаапаратам. Прадстаўнікі незалежных СМІ зьвярнуліся са скаргай да старшыні суду, але той заявіў, што наяўнасьць фота- і відэатэхнікі парушыць бясьпеку ў дзяржаўным будынку. Здымаць працэс ён забараніў і ад далейшых тлумачэньняў ухіліўся.
Падсудны, сябра КХП БНФ спадар Каваленка, выступіў з хадайніцтвам, каб фота- і відэаздымкі дазволіў судзьдзя Яўген Буруноў. Аднак гэтае хадайніцтва было адхілена са згоды абвінаваўцы і трох міліцыянтаў, якія прыйшлі ў суд у якасьці пацярпелых.
Сяргей Каваленка падаў яшчэ некалькі хадайніцтваў. Адно зь іх — каб паседжаньне адбывалася на беларускай мове. Але судзьдзя заявіў, што добра разумее падсуднага, а сам размаўляць па-беларуску не жадае. Тады падсудны актывіст заявіў адвод судзьдзі:
«Раз ён не жадае, значыць, ён нас не паважае. Я лічу, што судзьдзя мусіць размаўляць на роднай мове са мной. Лічу, што гэта прэстыжная мова. І тут мы зь ім не сышліся ў меркаваньнях».
Адвод судзьдзі Сяргей Каваленка заяўляў тройчы. У тым ліку і з прычыны выдаленьня з залі Паўла Севярынца, Вольгі Шпакоўскай і Тараса Сургана. На думку актывіста, судзьдзя выдаліў іх беспадстаўна — толькі за тое, што яны сьмехам адрэагавалі на абвінавачаньне.
Сяргея Каваленку судзяць за тое, што ён вывесіў нацыянальны сьцяг, вінавацяць у злосным хуліганстве. Таксама ад яго патрабуюць кампэнсаваць шкоду, нанесеную прадпрыемству «Гарсьвятло» — заплаціць за папсаваныя цацкі-«сьняжынкі» больш як 1 мільён 200 тысяч рублёў, ды яшчэ 62 тысячы рублёў — за дзьве адламаныя ад ёлкі галінкі.
Прысутны на судзе апазыцыянэр Барыс Хамайда кажа, што ад самага пачатку працэсу было зразумела, што абвінавачаньне рабілася «на замову»:
«Заказны працэс, гэта відавочна. І ў судзьдзі здаюць нэрвы, таму ён так сябе паводзіць. А што будзе далей — паглядзім».
Толькі з другога разу судзьдзя Яўген Буруноў пагадзіўся выклікаць для Сяргея Каваленкі перакладчыка. І пасьля перапынку на абед падсудны актывіст пачаў даваць паказаньні. Ён цьвердзіць, што зьдзейсьніў палітычную акцыю, а не хуліганскі ўчынак. Таксама ён абвяргае сьведчаньні трох міліцыянтаў — цьвердзіць, што не аказваў ім супраціву падчас затрыманьня. І падкрэсьлівае, што гэта яны ўтрох — падпалкоўнік Андрэй Іваноў, малодшы сяржант Максім Максімаў і старшы сяржант Васіль Палітыка — яго зьбівалі нагамі, паваліўшы на сьнег.
Пацярпелыя міліцыянты сваіх паказаньняў не зьмянілі. Яны зноў паказалі ў судзе, што апазыцыянэр іх публічна абражаў, і запатрабавалі кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў кожнаму. Гэта найбольш абурыла маці Сяргея Каваленкі спадарыню Лідзію, якая прыйшла ў суд падтрымаць сына:
«Яшчэ па 10 мільёнаў вам трэба даць? Ідзіце працаваць! А не за ілжывыя паказаньні па 10 мільёнаў патрабаваць. Вы Сяргею дайце па 10 мільёнаў, што вы яго зьбівалі. Гэта ж трэба! Сядзяць тры бугаі, і яны пацярпелыя. Узброеныя былі да зубоў, кайданкі адразу надзелі і накінуліся. Божа мой міласьцівы, няхай вам на тым сьвеце спакою ня будзе за вашу хлусьню!»
Суд над Сяргеем Каваленкам будзе працягнуты заўтра. Ужо выкліканы сьведкі, якія мусяць распавесьці акалічнасьці вывешваньня сьцяга і затрыманьня Сяргея Каваленкі. Калі яго прызнаюць вінаватым, актывісту пагражае да 5 гадоў турмы.
На працэс над Сяргеем Каваленкам не дапусьцілі журналістаў — Уладзіслава Стараверава зь відэакамэрай і Сяргея Серабро з фотаапаратам. Прадстаўнікі незалежных СМІ зьвярнуліся са скаргай да старшыні суду, але той заявіў, што наяўнасьць фота- і відэатэхнікі парушыць бясьпеку ў дзяржаўным будынку. Здымаць працэс ён забараніў і ад далейшых тлумачэньняў ухіліўся.
Падсудны, сябра КХП БНФ спадар Каваленка, выступіў з хадайніцтвам, каб фота- і відэаздымкі дазволіў судзьдзя Яўген Буруноў. Аднак гэтае хадайніцтва было адхілена са згоды абвінаваўцы і трох міліцыянтаў, якія прыйшлі ў суд у якасьці пацярпелых.
Сяргей Каваленка падаў яшчэ некалькі хадайніцтваў. Адно зь іх — каб паседжаньне адбывалася на беларускай мове. Але судзьдзя заявіў, што добра разумее падсуднага, а сам размаўляць па-беларуску не жадае. Тады падсудны актывіст заявіў адвод судзьдзі:
Я лічу, што судзьдзя мусіць размаўляць на роднай мове са мной.