Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць Сяргея Каваленку

абноўлена

Перад пачаткам суду. Сяргей Каваленка з маці спадарыняй Лідзіяй
Перад пачаткам суду. Сяргей Каваленка з маці спадарыняй Лідзіяй

Суд па крымінальных абвінавачаньнях супраць Сяргея Каваленкіадбываецца сёньня “з другой спробы”. Першапачаткова працэс быў прызначаны на 20-га красавіка, але ў той дзень ён так і не адбыўся.

Зь Сяргея Каваленкі хочуць спагнаць яшчэ й за сапсаваныя ёлачныя цацкі

15.30
У сваіх паказаньнях Каваленка настойвае, што праводзіў палітычную акцыю, а не хуліганіў.

Паказаньні пачалі даваць пацярпелыя міліцыянты.

15.10 Выдалены з залі Тарас Сурган, паплечнік Каваленкі. Судзьдзі не спадабаліся сьмех у залі і словы падтрымкі на адрас Каваленкі. Судзьдзя запатрабаваў у прысутнай моладзі дакумэнты. Каваленка пачаў давай паказаньні.

15.00 Разгляд справы працягваецца ў прысутнасьці перакладчыка. Каваленка хадайнічаў, каб у судзе вяліся фота- і відэаздымкі. Пацярпелыя міліцыянты і прадстаўнік абвінавачваньня выказаліся супраць. Судзьдзя не задаволіў хадайніцтва. Каваленка чарговым разам заявіў пра адвод судзьдзі. Хадайніцтва не было задаволенае.

Падчас перапынку ў судзе
11.50
У працэсе абвясьцілі перапынак да 14.30. Сяргей Каваленка запатрабаваў перакладчыка. Гэтае хадайніцтва задаволілі з другога разу.

Ранейшае хадайніцтва пра адхіленьне судзьдзі не задаволілі.


11.00 З залі суду выдалілі сузаснавальніка Партыі БХД Паўла Севярынца і актывістку Вольгу Шпакоўскую. Судзьдзі Яўгену Бурунову не спадабалася, як заля рэагавала на абвінавачаньне, якое зачытваў абвінаваўца Рудакоў.


Севярынец і Шпакоўская пайшлі пісаць скаргу на імя старшыні суду.

Выдаленыя з залі Павал Севярынец і Вольга Шпакоўская. Севярынец піша скаргу
Сяргей Каваленка заявіў недавер судзьдзі.


10.39 Рэдактара "Народных навінаў Віцебску" Сяргея Серабра не пусьцілі ў суд.

У залю таксама ня змог прайсьці апэратар Уладзіслаў Старавераў.

Надгледзеўшы асабістыя рэчы Сяргей Серабра, дзяжурны міліцыянт зьвярнуў увагу на фотаапарат. Супрацоўнік МУС сказаў, што, каб прайсьці з такой камэрай, патрэбны дазвол старшыні суду.

На працэс таксама не прапусьцілі сябру КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава.

Лідзія Каваленка, Сяргей Каваленка і ягоны аднадумца Тарас Сурган
Каваленку прыйшла падтрымаць моладзь




7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG