Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў: з прыходам да ўлады Віктара Януковіча Беларусь зьвязвае «паваротны этап» беларуска-украінскіх адносінаў.
Віктар Януковіч адказаў узаемнасьцю і нават паабяцаў усяляк спрыяць у палітычнай інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскія інстытуты. У наступным годзе Ўкраіна будзе старшыняваць у Радзе Эўропы і, чым зможа, паспрыяе суседзям:
«Наша палітыка будзе добрасуседзкай, мы будзем праводзіць празрыстую палітыку. І ў нас шмат інтарэсаў, канечне, на міжнароднай арэне. І ў Арганізацыі аб’яднаных нацый нам патрэбная наша двухбаковая падтрымка, і я думаю, што Беларусь вельмі хутка стане сябрам Рады Эўропы. Украіна ў 2011 годзе будзе старшыняваць у Радзе Эўропы, то бок у нас адкрыюцца новыя магчымасьці. Гэта таксама пытаньні, якія зьяўляюцца цікавымі для нашых краінаў, таму што мы фактычна знаходзімся на тэрыторыі ў цэнтры Эўропы».
Асноўнай тэмай перамоваў стала падрыхтоўка міжурадавага пагадненьня на транзыт вэнэсуэльскай нафты. Пасьля таго, як Расея істотна абмежавала льготныя пастаўкі нафты ў Беларусь, Менск азадачыўся пошукамі сыравіннай альтэрнатывы. Некалькі дзён таму ў Адэсу прыбыў першы танкер з вэнэсуэльскай нафтай, і цяпер галоўны клопат Беларусі — адпрацаваць доўгатэрміновую схему транзыту «чорнага золата» праз Украіну на Мазырскі НПЗ.
Праўда, незалежныя аналітыкі ня вельмі вераць у плён такой складанай міжнароднай схемы. Экспэрт у энэргетычнай галіне Аляксандар Мех перакананы: у дадзеным выпадку перасьледуюцца не эканамічныя інтарэсы, а жаданьне «ўкусіць» Расею:
«Справа ў тым, што ўсе гэтыя праекты — гэта пытаньні палітычныя. Гэта пытаньні, якія маюць падтэкст шантажу. То бок шантажу адной краіны іншай краінай і г. д. Але на сёньняшні момант, калі хто добра разьбіраецца ў тэхнічных пытаньнях, якія паўстаюць падчас такой вось „дывэрсыфікацыі“, то адразу, канечне, становіцца бачна: гэта проста афэра. Чарговая палітычная афэра».
Сёньня Лукашэнка пацьвердзіў намеры пастаўляць з Вэнэсуэлы да 10 мільёнаў тон нафты штогод — а гэта палова ад патрэбаў краіны. Беларускі кіраўнік прапанаваў Віктару Януковічу далучыцца да гэтай глябальнай справы, маючы рэальны прыбытак. І ў якасьці дывідэндаў Украіна можа атрымліваць нафтапрадукты, вырабленыя на беларускіх НПЗ з вэнэсуэльскай нафты. Аднак пытаньне ў тым, што транспартаваць чыгункай магчыма ня болей за 4 мільёны тон нафты, для астатніх аб’ёмаў трэба задзейнічаць нафтаправод, што запатрабуе капітальных укладаньняў.
Януковіч абяцаў паспрыяць у рэалізацыі задумы і выказваў спадзяваньне, што Беларусь будзе надзейным партнэрам у справе транзыту ў краіны Балтыі. За гэта Менск атрымае магчымасьці бесьперашкоднага выхаду ў чарнаморскі басэйн.
У сваю чаргу, Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Ўкраіна павінны адыгрываць больш самастойную ролю ў эўрапейскай палітыцы, чым цяпер. Лукашэнка лічыць, што і Менск, і Кіеў набываюць у вачох Расеі і Эўразьвязу вагу, якая дазваляе быць больш незалежнымі ў Эўропе.
Высланы пяць гадоў таму зь Беларусі журналіст Міхаіл Падаляк,які зараз займаецца іміджмэйкерствам ва Ўкраіне, кажа, што ролю і Беларусі, і Ўкраіны ў маштабах Эўропы перабольшваць ня варта:
«Насамрэч Лукашэнка не зьяўляецца суб’ектам глябальнай палітыкі. Ён не вызначае ніякіх трэндаў, нават у рамках, умоўна кажучы, Балта-чарнаморскага рэгіёну. Ён не задае тут тон. І што тычыцца Лукашэнкі, то такія заявы проста сьмешныя. Якая ягоная ўдзельная вага ў такіх паняцьцях, як транзыт ці энэргазабясьпечанасьць у Эўропе? Беларусі ў цэлым? Проста гэтыя фактары нельга перабольшваць, і такога кшталту візытам у прынцыпе нельга надаваць вялікага значэньня. Ніякія Беларусь і Ўкраіна ня змогуць пакуль перагуляць Расею на глябальных рынках. Таму што, па-першае, няма такіх рэсурсаў. А па-другое, няма адзінства ўнутры нават той жа Ўкраіны. Унутры Ўкраіны існуюць дзясяткі разнастайных груповак, якія так ці інакш зарабляюць на кантактах з Расеяй. Ну з кім можна дамовіцца? Ты дамаўляесься з адной групай, а іншая група пачынае супраць цябе тут працаваць і хуценька цябе з гэтых рынкаў выштурхоўвае».
У аб’ёме таваразвароту Беларусі Ўкраіна займае другое месца сярод краінаў СНД. Найбольш пасьпяховым застаецца 2008 год, калі бакі нагандлявалі на 5 мільярдаў даляраў. Пад уплывам эканамічнага крызісу лічба істотна зьменшылася, аднак па выніках 2010-га Лукашэнка і Януковіч дамовіліся адрапартаваць пра 4 мільярды даляраў ва ўзаемным гандлі.
Віктар Януковіч адказаў узаемнасьцю і нават паабяцаў усяляк спрыяць у палітычнай інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскія інстытуты. У наступным годзе Ўкраіна будзе старшыняваць у Радзе Эўропы і, чым зможа, паспрыяе суседзям:
«Наша палітыка будзе добрасуседзкай, мы будзем праводзіць празрыстую палітыку. І ў нас шмат інтарэсаў, канечне, на міжнароднай арэне. І ў Арганізацыі аб’яднаных нацый нам патрэбная наша двухбаковая падтрымка, і я думаю, што Беларусь вельмі хутка стане сябрам Рады Эўропы. Украіна ў 2011 годзе будзе старшыняваць у Радзе Эўропы, то бок у нас адкрыюцца новыя магчымасьці. Гэта таксама пытаньні, якія зьяўляюцца цікавымі для нашых краінаў, таму што мы фактычна знаходзімся на тэрыторыі ў цэнтры Эўропы».
Асноўнай тэмай перамоваў стала падрыхтоўка міжурадавага пагадненьня на транзыт вэнэсуэльскай нафты. Пасьля таго, як Расея істотна абмежавала льготныя пастаўкі нафты ў Беларусь, Менск азадачыўся пошукамі сыравіннай альтэрнатывы. Некалькі дзён таму ў Адэсу прыбыў першы танкер з вэнэсуэльскай нафтай, і цяпер галоўны клопат Беларусі — адпрацаваць доўгатэрміновую схему транзыту «чорнага золата» праз Украіну на Мазырскі НПЗ.
Справа ў тым, што ўсе гэтыя праекты — гэта пытаньні палітычныя. Гэта пытаньні, якія маюць падтэкст шантажу.
«Справа ў тым, што ўсе гэтыя праекты — гэта пытаньні палітычныя. Гэта пытаньні, якія маюць падтэкст шантажу. То бок шантажу адной краіны іншай краінай і г. д. Але на сёньняшні момант, калі хто добра разьбіраецца ў тэхнічных пытаньнях, якія паўстаюць падчас такой вось „дывэрсыфікацыі“, то адразу, канечне, становіцца бачна: гэта проста афэра. Чарговая палітычная афэра».
Сёньня Лукашэнка пацьвердзіў намеры пастаўляць з Вэнэсуэлы да 10 мільёнаў тон нафты штогод — а гэта палова ад патрэбаў краіны. Беларускі кіраўнік прапанаваў Віктару Януковічу далучыцца да гэтай глябальнай справы, маючы рэальны прыбытак. І ў якасьці дывідэндаў Украіна можа атрымліваць нафтапрадукты, вырабленыя на беларускіх НПЗ з вэнэсуэльскай нафты. Аднак пытаньне ў тым, што транспартаваць чыгункай магчыма ня болей за 4 мільёны тон нафты, для астатніх аб’ёмаў трэба задзейнічаць нафтаправод, што запатрабуе капітальных укладаньняў.
Януковіч абяцаў паспрыяць у рэалізацыі задумы і выказваў спадзяваньне, што Беларусь будзе надзейным партнэрам у справе транзыту ў краіны Балтыі. За гэта Менск атрымае магчымасьці бесьперашкоднага выхаду ў чарнаморскі басэйн.
У сваю чаргу, Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Ўкраіна павінны адыгрываць больш самастойную ролю ў эўрапейскай палітыцы, чым цяпер. Лукашэнка лічыць, што і Менск, і Кіеў набываюць у вачох Расеі і Эўразьвязу вагу, якая дазваляе быць больш незалежнымі ў Эўропе.
Высланы пяць гадоў таму зь Беларусі журналіст Міхаіл Падаляк,
Ніякія Беларусь і Ўкраіна ня змогуць пакуль перагуляць Расею на глябальных рынках.