Маскоўскі палітоляг Кірыл Коктыш выказаў такое меркаваньне:
«Чалавечая дружба, канечне, ёсьць. Януковіч заўжды зайздросьціў спадару Лукашэнку і лічыў яго за нейкі ўзор палітыка. Так што па-чалавечы гэта зразумела і цалкам нармальна.
Калі казаць пра магчымасьць каапэрацыі супраць Расеі, пасьля таго як Украіна дасягнула прарыву на расейскім кірунку, я б гэта лічыў амаль што выключаным. Бо, атрымаўшы падарунак Чарнаморскім флётам, як яна атрымала, 40 мільярдаў даляраў, па падліках... Мне здаецца, што цяпер Украіна нічым на расейскім напрамку рызыкаваць ня будзе. Але злавіць нешта яшчэ на беларускім напрамку адмаўляцца ня будзе. Так што пазыцыя Януковіча якраз зразумелая: пазыцыя пасьпяховага палітыка».
На погляд расейскага палітоляга, доктара эканамічных і палітычных навук, прафэсара Марка Ўрнова, чарговым разам праяўляецца якасьць Лукашэнкі як балянсэра, таму што ён чалавек, які так ці інакш заклапочаны захаваньнем уласнай улады. А дзеля гэтага яму трэба падтрымліваць прыстойныя адносіны з суседзямі. Марк Урноў працягвае:
«Зараз адносіны з Расеяй напружыліся, значыць, трэба ўмацаваць адносіны з Украінай, якая з Расеяй збліжаецца, і празь яе мець, адпаведна, некаторы ўплыў на Маскву. Адначасова будуць, натуральна, працягвацца раскланьваньні з Захадам. А ў цэлым гэта такая вось палітыка, якая забясьпечвае яму дастатковую аўтаномію і абарону ад замахаў з боку ўсходняга суседа, у першую чаргу, таму што ён вельмі баіцца ператварыцца ў „малодшага брата“. Лукашэнка бачыць зараз ва Ўкраіне нейкага заступніка. Бо ад суцэльнага скандалу з усімі бліжэйшымі суседзямі яму, натуральна, нядобра, таму што ў Беларусі ён сябе падае як чалавека, на якім усё славянства трымаецца. У гэтай сытуацыі пасварыцца з усімі — супярэчыла б агульнай лініі і парушала б гармонію іміджу».