Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Памежным камітэце Беларусі заявілі, што літоўскі бок спыніў афармленьне фураў на мяжы


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга перад пунктам пропуску Каменны Лог на мяжы зь Літвой
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга перад пунктам пропуску Каменны Лог на мяжы зь Літвой

У літоўскіх пунктах пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» на мяжы зь Беларусьсю 19 лістапада прыпынілі афармленьне грузавых аўтамабіляў, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

«У літоўскіх пунктах пропуску Меднікі (сумежны зь беларускім — „Каменны Лог“) і „Салечнікі“ („Беняконі“) афармленьне грузавога транспарту сумежным бокам не ажыцьцяўляецца з 9.00 на выезд з Беларусі, а з 12.00 — на ўезд у нашу краіну», — паведамляе памежны камітэт Беларусі.

У ведамстве адзначылі, што пра прычыны спыненьня афармленьня грузавых аўтамабіляў літоўскі бок не паведамляў. На сайце літоўскіх памежных службаў ніякіх абвестак пра спыненьне афармленьня грузавога транспарту таксама няма.

«Цяпер праз „Каменны Лог“ і „Беняконі“ зь Беларусі спрабуюць выехаць каля 1000 транспартных сродкаў», — гаварылася ў паведамленьні ведамства, апублікаваным у 16:42 па менскім часе 19 лістапада.

Пра аднаўленьне руху празь беларуска-літоўскі ўчастак мяжы ў Памежным камітэце Беларусі абяцалі паведаміць дадаткова.

  • З 1 сьнежня 2024 году Літва ўводзіць электронныя чэргі для грузавікоў на межах зь Беларусьсю. З гэтага дня ўвесь грузавы транспарт, якія накіроўваецца ў памежныя пункты Меднікі і Салечнікі на мяжы зь Беларусьсю, павінен будзе загадзя браняваць выбраны час перасячэньня мяжы ў літоўскай інфармацыйнай сыстэме кіраваньня чаргой (EVIS). Калі грузавік прыбудзе ў зону чаканьня без рэзэрваваньня часу на перасячэньне мяжы, ён зможа зарэгістравацца ў пункце EVIS на найбліжэйшы вольны час, аднак літоўскія памежнікі «настойліва рэкамэндуюць» рэгістравацца ў чарзе загадзя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG