Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі камэнтуюць заявы Бакіева


Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў сёньня ў Менску, што не прызнае новую ўладу, лічыць сябе законаабарным прэзыдэнтам краіны і гатовы замгацца за ўладу. Заявы Бакіева камэтуюць беларускія палітыкі і аналітыкі.



Аляксандар Мілінкевіч
А.Мілінкевіч: "Гэта ўдар па прэстыжы Беларусі"

"Бакіеў, калі вінаваты ў гэтым і суд гэта дакажа, то ён павінен быць там, а не хавацца ў Беларусі. Калі ён злачынца, то мы ня маем права такіх людзей укрываць у нашай краіне..."
Сьвятлана Калінкіна

С.Калінкіна: На АДКБ Бакіеў і Лукашэнка могуць узьняць кіргіскую тэму


"...Думаю, што цяпер уступіць у сілу такая патаемная дыпляматыя, каб ні Беларусь, ні сп.Бакіеў не ішлі на абвастрэньне гэтай сытуацыі".
Мікола Статкевіч

М.Статкевіч: "Вясновае абвастрэньне"


"..Абсалютна незразумелыя паводзіны спадара Лукашэнкі. Гэта не ён свайго знаёмага запрасіў, гэта атрымліваецца, што Беларусь запрасіла гэтага чалавека, які гатовы змагацца, я так разумею, са зброяй у руках супраць ураду іншай краіны. Шчыра кажучы, нам гэта трэба?.."
Станіслаў Шушкевіч

Шушкевіч: "Самазацьверджаньне сваёй незаконнай улады"


"..Я лічу, што трымаць такога чалавека абсалютна недапушчальна. У яго рукі ў крыві. Мне падаецца, што калі не цураліся амэрыканцы, прыехалі туды і патлумачылі, што будуць дапамагаць, і Расея дапамагае, то якія тут могуць быць іншыя падыходы?.."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG