"Я думаю, што гэта папросту спосаб самазахаваньня, што ён чалавек такі магутны, што ён будзе дзейнічаць інакш самым агідным чынам. Дык ад яго ніхто іншага й не чакае. І зь ім пры такім падыходзе будуць дзейнічаць такім жа чынам.
У мяне такое ўражаньне, што адбылося тое, што адбываецца, калі нізы цярпець ня могуць, а вярхі ня могуць утаймаваць. Гэта вядомыя словы вядомага палітыка.
Я лічу, што трымаць такога чалавека абсалютна недапушчальна. У яго рукі ў крыві. Мне падаецца, што калі не цураліся амэрыканцы, прыехалі туды і патлумачылі, што будуць дапамагаць, і Расея дапамагае, то якія тут могуць быць іншыя падыходы?
Ну, а тут мае месца свой пункт гледжаньня. Тут, я маю на ўвазе Лукашэнку, — самазацьверджаньне. Самазацьверджаньне сваёй незаконнай улады."