"Па-першае, калі спадар Бакіеў усё ж такі вырашыў так жорстка змагацца за сваё прэзыдэнцтва, то чаму ён гэта робіць на такой адлегласьці ад краіны, у якой ён быў прэзыдэнтам. Было б лягічным заставацца ў Кіргізстане, альбо знаходзіцца ў суседнім Казахстане.
Па-другое, абсалютна незразумелыя паводзіны спадара Лукашэнкі. Гэта не ён свайго знаёмага запрасіў, гэта атрымліваецца, што Беларусь запрасіла гэтага чалавека, які гатовы змагацца, я так разумею, са зброяй у руках супраць ураду іншай краіны. Шчыра кажучы, нам гэта трэба?
Абсалютна нелягічныя паводзіны. Як і ўчорашняе няўцямнае пасланьне Нацыянальнаму сходу. Ехаў у машыне, уключаю радыё і чую там, што прэзыдэнт, які павінен быў давесьці стратэгію разьвіцьця краіны, распавядае, як ён у стуардэсы скраў трусы ці не скраў. Гэта пасланьне? Вясновае абвастрэньне".