Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя журналістаў называе рашэньне Вярхоўнага суду “абсурдам”


Міжнародная фэдэрацыя журналістаў асуджае рашэньне Вярхоўнага суду Беларусі пакінуць у сіле папярэджаньне ГА «БАЖ» ад Міністэрства юстыцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве МФЖ.

«Зьвінаваціць журналісцкую арганізацыю ў нелегальнай выдачы прэс-картак — гэта абсурд і яўны замах на свабоду асацыяцый для журналістаў, — пракамэнтаваў гэтае рашэьнне генэральный сакратар МФЖ Эйдан Уайт. — Зразумела, што ўлады імкнуцца надзець прававыя кайданы на БАЖ у адказ на яго бескампрамісную барацьбу за свабоду СМІ і правы журналістаў».

«Папярэджаньне нацэлена на асноўныя даброты, якія БАЖ прапануе журналістам, — прэс-картку і юрыдычную падтрымку», — заўважае МФЖ.
Міжнародная арганізацыя нагадвае, што БАЖ можа пагражаць закрыцьцё, калі ён ня выканае патрабаваньняў гэтага папярэджаньня і атрымае яшчэ адно на працягу найбліжэйшых 12 месяцаў, -- паведамляе Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

У заяве таксама паведамляецца, што Эўрапейская Фэдэрацыя журналістаў абмяркуе згаданае судовае рашэньне на сваім будучым зьезьдзе ў Стамбуле. «Гэты наступ на правы журналісцкай арганізацыі — наступ на ўсе журналісцкія арганізацыі», — заявіў Арнэ Кёніг, прэзыдэнт ЭФЖ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG