У сераду былі выслуханыя абодва бакі: ад БАЖу — старшыня грамадзкага аб’яднаньня Жанна Літвіна і яе намесьнік, юрыст Андрэй Бастунец, а таксама прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон. У чацьвер з раніцы заслухалі сьведкаў і разгледзелі пісьмовыя матэрыялы, далучаныя да справы.
У першай палове дня судзьдзя Анатоль Церах дапытваў сьведку — сябра БАЖ Аляксандра Дзянісава. Ён запытаўся, чаму Дзянісаў лічыць сябе журналістам, калі ў яго няма ні адпаведнай адукацыі, ні працоўных дачыненьняў з рэдакцыямі СМІ.
Аляксандар Дзянісаў адказаў, што для яго гэта «знак прыналежнасьці да супольнасьці сваіх калег і прызнаньня сярод іх. А яго зараз «паставілі ў такую сытуацыю, калі немагчыма выконваць свае прафэсійныя абавязкі, бо гэта расцэньваецца як самаўпраўства».
Нагадаем, што ў адной з прэтэнзіяў з боку Мін’юсту ўзгадваецца інцыдэнт з затрыманьнем журналіста ў лістападзе 2009 году на шклозаводзе «Нёман», калі Аляксандар Дзянісаў прад’явіў пасьведчаньне БАЖу, здымаючы відэарэпартаж.
«На шклозаводзе „Нёман“ я быў апэратарам. Я ўвогуле не разумею, чаму гэтая справа распачатая вакол гэтага шклозаводу. Было сказана і ў пратаколе, і я сёньня на судзе казаў, што я ня меў дачыненьня да размовы з дырэкцыяй заводу, я не дамаўляўся, я не прадстаўляўся. Я прыйшоў туды разам з журналістам, які ўсё зладжваў раней».
Карэспандэнтка: «А якая ў вас адукацыя?»
«Я гісторык па адукацыі, факультэт гісторыі і культуралёгіі».
Нядаўна суд Ленінскага раёну Горадні аштрафаваў спадара Дзянісава на 2 базавыя велічыні за тое, што ў студзені 2010 году ён «займаўся журналісцкай дзейнасьцю, ня маючы на тое адпаведнага дазволу», чым нібыта парушыў артыкул 23.39 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — «Самаўпраўства». Тады міліцыя затрымала спадара Дзянісава, калі ён з дазволу адміністрацыі рабіў здымкі ў школе, дазволеныя адміністрацыяй.
Міністэрства юстыцыі настойвае на «неабгрунтаваным прысваеньні членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі».
Намесьнік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец кажа:
«Тыя самыя пазыцыі былі агучаныя. Міністэрства юстыцыі лічыць, што журналісцкай дзейнасьцю могуць займацца толькі журналісты сродкаў масавай інфармацыі, а ўсё астатняе лічыцца па-за законам».
Карэспандэнтка: «А тое, што Беларусь далучылася да Акту аб палітычных і грамадзянскіх правах?»
«Увесь час ідзе згадка пра гэтыя нарматыўныя дакумэнты, але ж ніякай рэакцыі на гэта пакуль няма. Думаю, мы пабачым рэакцыю на гэта ўжо ў судовым рашэньні».
У другой палове дня суд вывучаў дзейнасьць Цэнтру прававой абароны СМІ, разглядаў дакумэнты зьезду БАЖ. Каля 17-й гадзіны распачаліся спрэчкі бакоў.
Усе апошнія падзеі з удзелам журналістаў у Беларусі — ня вырашаныя дагэтуль праблемы з распаўсюдам газет, ператрусы, папярэджаньне БАЖ — усё гэта не карысьць іміджу Беларусі, падкрэсьліла падчас судовых спрэчак старшыня БАЖ Жанна Літвіна.
У першай палове дня судзьдзя Анатоль Церах дапытваў сьведку — сябра БАЖ Аляксандра Дзянісава. Ён запытаўся, чаму Дзянісаў лічыць сябе журналістам, калі ў яго няма ні адпаведнай адукацыі, ні працоўных дачыненьняў з рэдакцыямі СМІ.
Аляксандар Дзянісаў адказаў, што для яго гэта «знак прыналежнасьці да супольнасьці сваіх калег і прызнаньня сярод іх. А яго зараз «паставілі ў такую сытуацыю, калі немагчыма выконваць свае прафэсійныя абавязкі, бо гэта расцэньваецца як самаўпраўства».
Нагадаем, што ў адной з прэтэнзіяў з боку Мін’юсту ўзгадваецца інцыдэнт з затрыманьнем журналіста ў лістападзе 2009 году на шклозаводзе «Нёман», калі Аляксандар Дзянісаў прад’явіў пасьведчаньне БАЖу, здымаючы відэарэпартаж.
На шклозаводзе „Нёман“ я быў апэратарам. Я ўвогуле не разумею, чаму гэтая справа распачатая вакол гэтага шклозаводу.