Як кажа валянтэрка, учора двое мужчынаў у цывільным прыйшлі да іх на кватэру й пачалі задаваць пытаньні. Усё гэта здымалася на камэру. Дазволу на гэта ў іх ніхто не пытаўся.
Немкі шакаваныя сытуацыяй, у якую яны патрапілі, бо нічога, паводле іх, не рабілі ў Магілёве насуперак закону.
У Магілёў валянтэркі прыехалі 5 месяцаў таму ад няўрадавай нямецкай арганізацыі “Нямецка-рускі абмен” (DRA). Яны працуюць у дабрачынным фондзе “Блакітныя берагі”. Фонд апякуецца дзецьмі-інвалідамі. З імі й займаюцца маладыя немкі.