Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне вяртаньня пілётаў вырашыцца не раней за 11 лютага


Гэткім чынам прэм’ер Тайлянду Апхісіт Вэтчачыва пракамэнтаваў сёньня журналістам паведамленьні мэдыяў адносна таго, што арыштаваны 12 сьнежня ў Бангкоку экіпаж Іл-76 будзе дэпартаваны ў Беларусь і Казахстан.

Паводле тайскага прэм’ера, такое рашэньне знаходзіцца выключна ў кампэтэнцыі Ўпраўленьня генэральнага пракурора.
“Менавіта яму належыць вынесьці 11 лютага вэрдыкт, згодна зь якім лётчыкі будуць або абвінавачаныя або вернутыя дадому”, - сказаў Апхісіт Вэтчачыва.

Ён пацьвердзіў, што ўлады Беларусі і Казахстану прасілі аб вяртаньні сяброў экіпажу і правядзеньня ўсіх неабходных працэдураў непасрэдна ў іх на радзіме. У выніку МЗС Тайлянду зьвярнулася ва Ўпраўленьне пракуратуры з прапановай вызваліць грамадзяніна Беларусі Міхаіла Петухова, а таксама грамадзянаў Казахстану Ільяса Ісакава, Віктара Абдулаева, Аляксандр Зрыбнева і Віталя Шумкова. Аднак кіраўніцтва ўраду лічыць, што кабінэт ня можа распарадзіцца адносна вызваленьня экіпажу, паколькі гэта справа зьяўляецца “вельмі складанай”.

Нагадаем, што 11 сьнежня ў часе праверкі самалёту Іл-76, які ажыцьцяўляў рэйс з КНДР ва Ўкраіну і рабіў тэхнічны прыпынак у бангкокскім аэрапорце Don Mueang, на борце машыны і ў 145 кантэйнэрах былі знойдзеныя 35 тонаў зброі.

Як пішуць тайскія выданьні, ператрус самалёту быў ініцыяваны органамі тайскай выведкі на падставе інфармацыі з ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG