Пра гэта паведаміў БелТА прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў.
Ён зазначыў: "19 студзеня праз дыпляматычную місію Казахстану ў Тайляндзе мы атрымалі інфармацыю, якая пацьвярджае чарговае падаўжэньне тайскімі судовымі ўладамі тэрміну знаходжаньня членаў экіпажу Іл-76 пад вартай на 12 дзён".
Андрэй Папоў запэўніў, што беларускае дыппрадстаўніцтва ў Ханоі працягвае трымаць сытуацыю на кантролі. Робяцца захады, накіраваныя на абарону інтарэсаў беларускага грамадзяніна. МЗС Беларусі каардынуе свае дзеяньні з дыпмісіі Казахстану ў Бангкоку.