Пад арыштам застаецца вядомы грамадзкі дзяяч ранейшых гадоў Юрась Кутузаў. Ён у сьледчым ізалятары Горадні. Мяркуючы па ўсім, супраць яго распачалі крымінальную справу. Па якім дакладна артыкуле — пакуль невядома, адзначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ня выйшла з арышту і яшчэ адна з затрыманых — Марыэт Валюк. Паводле некаторых зьвестак яна знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Менску. Праўдападобна, ня выйшла на волю і яшчэ адна маладая дзяўчына, імя якой пакуль невядомае.
Агулам пад «зачыстку» ў Смаргоні трапілі каля 12 чалавек, большасьць зь іх выйшла на волю пасьля «содняў».
Форум