Назіраньне вядзецца круглыя суткі: удзень міліцыянты дзяжураць па адным-два чалавекі, а ўвечары ахова ўзмацняецца — па плошчах шпацыруюць адразу некалькі патрулёў.
Міліцыянты, якія дзяжураць на плошчы Перамогі, патлумачылі, што мусяць ахоўваць падыходы да ёлкі — не дапускаць, каб пабочныя асобы пералазілі цераз дэкаратыўны плоцік вакол дрэва. Усіх, хто праяўляе «падазроную цікаўнасьць», загадана затрымліваць. А калі не атрымаецца, то выклікаць падмацаваньне, а ўсіх мінакоў папярэджваць пра магчымую небясьпеку — для гэтага міліцыянтам выдалі гукаўзмацняльнікі.