Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыйшло “Сонцастаяньне”


Выступ гурта Яўгена Новышава «Пламбір»
Выступ гурта Яўгена Новышава «Пламбір»

22 сьнежня ў менскім клюбе «Рэактар» адбыўся музычны фэстываль «Сонцастаяньне».

Арганізатар Яўген Новышаў так патлумачыў мэту фэста:

«Мы вырашылі: а чаму б не арганізаваць такі маленькі кавалачак лета і сонца? І вось на гэты момант ён мае месца ў клюбе „Рэактар“. Дзеля таго, каб усё атрымалася весела і сонечна, мы запрасілі даволі вядомых музыкаў. У тым ліку гэта Карл Хламкін, гурты „Крамбамбуля“, „Серебряная свадьба“, „Разьбітае сэрца пацана“ і г.д. Удзельнікі падрыхтавалі шмат музычных сюрпрызаў для публікі. І сьпяваюць сёньня пра весёлае, радаснае. І пра сонца, канечне ж».

Музыка Сяргей Пукст: «Я пляную паказаць сёньня песьні 2-3. Улічваючы, што я люблю пагутарыць са слухачамі, у мяне будзе канфэранс. І гэта менавіта спецыфіка майго выступу, гэта своеасаблівая „міжжанравая“ падзея. Я заўсёды імкнуся да кантакту са слухачамі, і гэтак тлумачу сэнс сваіх песень. Часам у мяне атрымліваецца. Цудоўна, што зьяўляюцца новыя формы сьвятаў, і „Сонцастаяньне“ — адно зь іх!».

Глядач: «Я лічу, што ў Менску недахоп пляцовак, не хапае клюбаў. А было б больш пляцовак — больш было б фэстаў».

А вось заплянаваная на сёньня прэзэнтацыя супольнага праекту Лявона Вольскага і іншых беларускіх музыкаў пад назвай «Такога няма нідзе» не адбылася. Як ляканічна патлумачыў спадар Вольскі — з-за тэхнічных прычынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG