Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: я вырас на музыцы 60-х гадоў


22 сьнежня ў Менскім клюбе "Рэактар" пройдзе фэст пазытыўнай музыкі "Сонцастаяньне". У фэсьце бяруць удзел гурты як зь Беларусі, гэтак і з-за яе межаў. На фэсьце, сярод іншага, можна будзе пабачыць новы супольны праект, натхнёны музыкай 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя, аўтарам усіх песень якога зьяўляецца Лявон Вольскі. Сёньня Лявон – госьць начнога эфіру “Свабоды”.



Знаткевіч: Лявон, што для вас 60-я гады ХХ-га стагодзьдзя – гэта нейкая цэльная эпоха з уласным характарам ці не?

Вольскі: Абсалютна вы правільна сказалі – гэта эпоха з уласным характарам. Гэта размарожваньне агульнай напружанасьці 40-50 гадоў, калі нават у Савецкі Саюз – гэтую імпэрыю зла – прыйшла нейкая адліга. Хаця і нядоўгая, але ўсё ж яна нешта зьмяніла ў галовах людзей.

Знаткевіч: Ці можна казаць пра нейкія глябальныя рысы, якія ў той час былі ў музыцы розных краін – напрыклад ЗША, Францыі, Савецкага Саюзу і Кітаю?

Вольскі: Па-першае, тады, напрыканцы 50-х – пачатку 60-х гадоў нарадзілася магутная плынь, якая называецца рок-музыка. Бо дагэтуль былі такія салодкія песенькі афіцыйныя, і неафіцыйныя – блюзавыя. А тут пачалася вялікая творчая плынь, пачынаючы зь "Бітлз" і канчаючы "псыхадэлікай". Стала зразумела, што гурт з трох-чатырох чалавек можа ствараць нейкае мастацтва пры дапамозе гукаў электраінструмэнтаў.

СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ:


Разам зь Лявонам у запісе праекту прысьвечанаму 60-м гадам мінулага стагодзьдзя, узялі ўдзел Павал Булатнікаў («Ляпис Трубецкой»), Алег Хаменка («Палац»), Уладзімір Пугач («J:морс»), Віталь Артыст («Без Билета»), Руся (Indiga, Akana-NHS) і іншыя музыкі, а таксама акторы Ганна Хітрык («ДетиДетей»), Сьвятлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Апрача музычнага альбому праект мае і відэавэрсію з 11 песень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG