Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква. Чарговае забойства антыфашыста


У Маскве ў пад’езьдзе свайго дома стрэлам у галаву быў забіты антыфашыст, актывіст левых арганізацый Іван Хуторскі. Сябры і калегі па руху не сумняюцца, што Хуторскага забілі фашысты, і забойства наўпрост зьвязанае з палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю антыфашыста.


Экспэрт інфармацыйна-аналітычнага цэнтру "Сова" Галіна Кажэўнікава лічыць, што ў Расеі не спыняецца вайна паміж праварадыкаламі і антыфашыстамі. Аднак паводле яе, няправільна сьцьвярджаць, што за гэтымі рухамі стаяць нейкія сур’ёзныя, у тым ліку палітычныя сілы.

"Вайна, безумоўна, ідзе, і мы назіраем толькі верхавіну айсбэргу: штогод два-тры чалавекі з антыфашысцкага асяродку гінуць. А колькі яшчэ зьбітых і пакалечаных, ня ведае ніхто, паколькі гэтыя людзі думаюць ў катэгорыях вайны і абодва бакі не зацікаўленыя ў разгалошваньні баявых стратаў.

Такім чынам памер гвалтоўных дзеяньняў мы нават і ўявіць ня можам. Зразумела, што антыфа пакуль колькасна саступаюць праварадыкалам. Але тут колькасьць не адыгрывае вырашальнай ролі".


А вось як палітоляг Уладзімер Прыбылоўскі адказвае на пытаньне, каму гэта выгадна.

"Не думаю, што гэта выгадна дзяржаве ці нейкім дзяржаўным структурам кшталту ФСБ і міліцыі. Не, гэта на карысьць канкрэтным асобам, якія падвышаюць свой аўтарытэт у канкрэтным асяродку. У прыватнасьці, калі яно сапраўды палітычнае, а не выпадковае забойства, то людзі, якія да яго датычныя, ў сваім асяродку набудуць рэпутацыю “вялікіх белых воінаў”. Хаця гэта, канечне, палка з двума канцамі: падвысіш свае рэнамэ белага воіна, а потым цябе пад рукі і за краты..."





Паводле афіцыйных дадзеных, расстрэл Івана Хуторскага – шостае па ліку забойства антыфашыста ў Маскве. У красавіку 2006 году быў забіты Аляксандар Рухін. У сакавіку 2008-га быў зарэзаны Аляксей Крылоў. У лістападзе забілі аднаго з лідэраў скінхэд-антыфашыста Фёдара Філатава. Сёлета ў чэрвені ў Маскве забілі антыфашыста Ільлю Джапарыдзэ. Непасрэдныя адносіны да антыфашыстоўскага руху мелі таксама загінулыя Станіслаў Маркелаў і Анастасія Бабурава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG