Аб’ектамі нападаў фашыстаў робяцца ня толькі людзі з адрозным колерам скуры, але і беларусы, якія супрацьстаяць расавай нецярпімасьці.
Голены чэрап, падкасаныя джынсы, цяжкія чаравікі — вось тыповы выгляд сучаснага нэафашыста, альбо нацы-скінгеда. Падобных маладых людзей можна сустрэць паўсюль у цэнтры Менску.
(Патрульны: ) “Якія на сквэры тут? Так, ганяем мы іх”, — патлумачыў патрульны міліцыянт.
А вось словы афрыканскага студэнта:
(Афрыканец: ) “Асабліва пасьля 21-й: Якуба Коласа, пляц Перамогі, каля ГУМу. Яны зьбіраюцца, і ня толькі да цемнаскурых чапляюцца — да ўсіх. Робяць, што хочуць. І таму ўначы я ўжо нікуды не хаджу”.
У 1990-я ў Беларусі спрабавала ўкараніцца Расейскае нацыянальнае адзінства (РНЕ). Але з забойствам іхнага лідара Глеба Самойлава рух заціх. Затое паўсталі нацы-скінгеды ў 2000-я. Адпаведна, ідэалёгія беларускіх “скіноў” блізкая да расейскіх шавіністаў: расавая нецярпімасьць спалучана з ідэяй славянскага “трыадзінства”.
У сучаснай Беларусі пакуль ёсьць толькі адзін выпадак, калі нэафашыст быў асуджаны за распальваньне нацыянальнай нецярпімасьці: некалькі гадоў таму ў Віцебску. Звычайная практыка — пакараньне за хуліганства. У падобнай жа сытуацыі знаходзяцца тыя, хто супрацьстаіць нэафашыстам. У сьвеце яны вядомыя як “антыфа”. Папраўчыя работы, умоўныя турэмныя тэрміны, штрафы “антыфа” атрымліваюць гэтак сама, як і скіны — за вулічныя бойкі. Для абывацеля нябачная вайна двух моладзевых рухаў выглядае звычайным вулічным хуліганствам. А вайна ідзе паводле ўсіх правілаў: з разьведчыкамі, камандзірамі, адмысловай тактыкай ды стратэгіяй. З абодвух бакоў — тысячы маладых людзей па ўсёй Беларусі. Ніхто дакладна ня ведае, колькі ў Беларусі фашыстаў.
(Дзяўчына: ) “У нас малалеткі нейкія ходзяць. Але, мяркую, што яны ня цямяць. Напэўна, мода на вопратку і гэтак далей”.
Падлеткаў вабіць уніформа і вайсковая дысцыпліна скінгедаў. Пасталеўшы, большасьць зь іх адсейваецца, і прыходзяць новыя. Апошняя тэндэнцыя — футбольныя трыбуны як сродак прапаганды ўласнай ідэалёгіі. Напрыклад, менскія нэафашысты абралі для сябе клюб “Дынама”. Наўрад ці шараговыя заўзятары зьвяртаюць увагу на маладзёнаў, якія ў часе гульні “Дынама” ўздымаюць транспарант з ангельскім надпісам, які перакладаецца як “Белая сіла”. Зь іншай трыбуны ўздымаюць іншы ангельскамоўны транспарант — “Пакажы расізму чырвоную картку”. Гэта слоган Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў. Беларускія антыфашысты кажуць, што ні на беларускай, ні на расейскай мове такі транспарант немагчыма пранесьці праз кардон міліцыі — адбяруць.
Барацьба між скінамі і антыфа разгортваецца і ў інтэрнэце. У Беларусі даступныя любыя сайты фашыстоўскага кшталту.
(Міліцыянт: ) “Нармалёвага мэханізму, які б пастаянна працаваў, у нас пакуль няма. І закону няма, каб за падобныя рэчы прыцягваць да адказнасьці”, — патлумачыў афіцэр міліцэйскага аддзелу, які займаецца электроннымі злачынствамі.
Пэрыядычна міліцыя затрымлівае нацы-групоўкі. Часам вельмі жорстка іх разганяе. Зрэшты, да антыфа стаўленьне ня лепшае. Ёсьць шмат прыкладаў, калі міліцыя гвалтам зрывала музычныя канцэрты антыфа. Антыфашысты ўпэўненыя, што нэанацысты будуць адчуваць сябе ўпэўнена, пакуль у беларускім грамадзтве будзе захоўвацца пабытовая ксэнафобія:
(Антыфашыст: ) “Пабытовы фашызм, антыфашысты супраць яго бясьсільныя. Бо пабытовы фашызм трэба зьнішчаць у сабе. Рабіць рэвалюцыю ў сабе”.
А пакуль жыхары беларускіх гарадоў абыякавыя да надпісаў на сьценах, якія прапагандуюць нацызм і антыфашызм.