Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малочны напой: малако плюс антыбіётыкі


Рассельгаснагляд зноў назваў “небясьпечнай з вэтэрынарна-санітарнага гледзішча” прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны. Цягам апошніх месяцаў толькі 9 прадпрыемстваў палепшылі якасьць сваёй прадукцыі. Зь іх зьняты рэжым узмоцненага кантролю. Прадукцыя 41 беларускага малакаперапрацоўчага прадпрыемства будзе па-ранейшаму знаходзіцца пад асаблівай увагай расейскіх санітарных службаў, бо ў ёй знайшлі антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы.


Куды дзяецца забракаваная расейскімі санітарамі прадукцыя? Маркетоляг малочнага рынку Андрэй Юркоў заяўляе: яна застаецца ў Беларусі. Паводле Юркова, кантроль якасьці харчоў зрабіўся дзякуючы малочнай вайне больш жорсткім. Аднак ня ўсё так проста:

“Вы ж паглядзіце, што атрымліваецца. Нашы малочныя заводы прымаюць значную колькасьць малака першым ці другім гатункам, а ўся прадукцыя ідзе вышэйшай якасьці. Пакуль нашую прадукцыю ня ловяць па мікрабіялёгіі, то бок глыбока пакуль не капаюць. Антыбіётыкі ды інгібіруючыя рэчывы — гэта самае простае, а далей, каб сапраўдную якасьць зрабіць, трэба грунтоўная праца. У калгасных умовах гэтую праблему проста нерэальна вырашыць. Навесьці парадак на перапрацоўчых прадпрыемствах — гэта вельмі проста. Гэта вяршыня айсбэрга. А вось навесьці парадак у калгасах — як гэта зрабіць?”

Андрэй Юркоў лічыць, што ёсьць і значныя разыходжаньні ў стандартах якасьці:

“Напрыклад, стандарты Эўразьвязу дазваляюць утрыманьне антыбіётыкаў да 100 міліграмаў на кіляграм, а ў Расеі іх наагул не павінна быць. А зрабіць нуль — гэта проста нерэальна. Для Расеі гэта моцны рычаг уплыву на імпартэраў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG