Букераўская прэмія (Man Booker Prize або проста Booker Prize) лічыцца найбольш прэстыжнай літаратурнай прэміяй англамоўнага сьвету. Яе прысуджаюць кожны год за раман, напісаны па-ангельску грамадзянінам/грамадзянкай Брытанскай садружнасьці, Ірляндыі або Зімбабвэ. Першы раз прэмію далі ў 1969 годзе. Памер прэміі — 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў.
У гэтым годзе ў шорт-лісьце кандыдатаў на Букераўскую прэмію быў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі з Паўднёваафрыканскай рэспублікі Дж.М. Кутзэе і вядомая брытанская пісьменьніца А.С. Бает. Кутзэе ўжо атрымаў Букераўскую прэмію двойчы, у 1983 і 1999, а Бает — у 1990.