Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Ігара Бабкова – у паўфінале эўрапейскай прэміі


Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменьніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” трапіў у паўфінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Эўропы “Angelus”, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.

Усяго на перамогу ў конкурсе на гэтым этапе прэтэндуюць 14 кніжак. Сярод супернікаў Бабкова – паляк Ежы Пільх, чэх Ёзаф Шкворацкі, харват Міленка Ергавіч.

Прэмія “Angelus” – штогадовая ўзнагарода ў галіне перакладзенай на польскую мову сучаснай прозы, напісанай аўтарамі з Цэнтральнай Эўропы. Заснавальнікі прэміі – горад Уроцлаў, газэта “Dziennik”, інфармацыйны спонсар – канал “Kultura” Польскага публічнага тэлебачаньня.

Сёлетні ляўрэат прэміі атрымае 150 тысяч злотых (каля 53 тысяч даляраў). Фінальная сямёрка конкурсу стане вядомая 20 кастрычніка, а ўручэньне прэміі адбудзецца 5 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG