У магілёўскім цэнтры “Кола” прэмію ўручыў рэдактар выданьня Валер Булгакаў. Сьведкамі ўрачыстасьці сталі больш за тры дзясяткі чалавек.
Да сёньняшняй урачыстасьці Валер Булгакаў асабіста ня быў знаёмы з Рашэдам Чоўдхуры. Свае творы, кажа спадар Булгакаў, ён у часопіс дасылаў электроннай поштай:
“Рашэд Чоўдхуры – чалавек, які здолеў зрабіць фэнамэнальную кар’еру. Нарадзіўшыся ў Менску, выехаў у Злучаныя Штаты Амэрыкі. Скончыў там каледж у Аёве. Працаваў у вельмі прэстыжнай установе ў фондзе Карнэгі “За мір”. А цяпер піша пару гадоў доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную гісторыі Атаманскай імпэрыі ў XX стагодзьдзі”.
У сваёй прэзэнтацыйнай прамове сярод заслуг Рашэда Чоўдхуры Валер Булгакаў адзначыў, што менавіта ён прадказаў перамогу Барака Абамы ў Амэрыцы:
“Фактычна “ARCHE” сталася дзякуючы Рашэду Чоўдхуры першым беларускамоўным выданьнем, ды наагул беларускім выданьнем, якое спынілася на пытаньні: “А што там у Амэрыцы?”, – бо вельмі важна не абмяжоўвацца толькі нацыянальным кантэкстам”.
Маці Рашэда Чоўдхуры беларуска, бацька з Банглядэш. Рашэд Чоўдхуры у Беларусі ня быў даўно й падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад убачанага тут:
“На палове рэклямных шыльдаў у Менску можна пабачыць прадстаўнікоў розных відаў войскаў, якія з радасьцю і самаадданасьцю ахоўваюць нашую краіну. Толькі вось пытаньне ад каго. Рэальна наша краіна ніякіх ворагаў ня мае, аднак дзяўчына на адной з гэтых шыльдаў кажа свайму каханаму хлопцу па-расейску: “І я с тобой на границу”. Відавочная спроба зрабіць зь Беларусі крэпасьць”.
Нацыянальныя арганізацыі Рашэд Чоўдхуры заклікаў больш увагі аддаваць пытаньням нацыянальнай ідэнтычнасьці, каб беларусы пазбываліся комплексу непаўнавартасных. За прыклад ён згадаў літоўцаў, якіх меней, але яны дбаюць пра захаваньне сваёй нацыянальнай адметнасьці.
Рэдакцыя часопісу “ARCHE” заснавала прэмію “За сумленнае слова” ў 2000 годзе. Ёй уганароўваюцца людзі, якія праявілі сябе ў беларускай нацыянальнай прасторы. Прэмія ўручаецца штогод. Яе ляўрэатамі ў розныя гады былі палітык Вінцук Вячорка, рок-музыка Лявон Вольскі, крытык Даніла Жукоўскі, эсэіст, журналіст Андрэй Пачобут.