Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1978


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1978

Брэжневізацыя. – Успаміны Генадзя Бураўкіна – шматгадовага кіраўніка дзяржкамітэту тэлебачаньня і радыёвяшчаньня.– Архіў: Антон Адамовіч пра Міхася Зарэцкага. – Менскае радыё: Уладзімер Мулявін пра гастролі “Песьняроў” у ЗША.

1978 год. Савецкі Саюз паступова завязае ў застоі. Галоўная, бадай што, ідэалягічная адметнасьць той пары - нарастаньне культу асобы Брэжнева, культу зусім ня страшнага - накшталт Сталінавага - а хутчэй камічнага, які спарадзіў своеасаблівую хвалю народнага гумару. Ленінская прэмія за кнігу “Малая зямля”, густыя бровы, днепрадзяржынскі акцэнт, парушаная дыкцыя Леаніда Ільліча - вось пазнавальныя знакі савецкай рэчаіснасьці канца 70-х.

У гэткай атмасфэры Радыё Свабода надалей карысталася ўвагай партыйных прапагандыстаў і гумарыстаў. Адмысловую ўвагу радыё ўпершыню надаў у сваёй справаздачы на ХІІІ пленуме ЦК КПБ у верасьні 1978 г. Пятро Машэраў. А Алеся Бажко праграмы “Радыё Свабода” натхнілі вось на гэткія паэтычныя радкі:

А служка натаўцаў “Свабода”
З любых нагод і без нагоды
З халуйскім гневам ваяўніча
На ўсіх людзей вунь як скавыча!

Зямляне цягнуцца да сонца -
“Свабодзе” лепш гуманны стронцый
з нейтронным джынам у ракетах,
Ды хіба хто адобрыць гэта?

Гудзе брахлівая “Свабода”,
Скавыча з рознае нагоды...


СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG