Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі патрэбна 11 мільярдаў даляраў дапамогі


Апублікаваны першы агляд (па выніках I кварталу 2009 года) выкананьня праграмы stand-by у Беларусі. Паводле разьлікаў экспэртаў МВФ, Беларусі ў 2009 годзе спатрэбіцца 6,8 мільярдаў даляраў, а ў 2010 годзе -- 4,2 мільярдаў фінансавай дапамогі.


Паводле ацэнак Міжнароднага валютнага фонду, сама Беларусь можа кампэнсаваць свае патрэбы на 3,845 мільярдаў даляраў.

Такім чынам, піша Інтэрфакс, дэфіцыт фінансаваньня сёлета складзе 2,971 мільярды даляраў.

МВФ паводле праграмы stand-by выдаткаваў $ 2,771 мільярдаў. Усясьветны банк -- 0,2 млрд. У выніку, паводле МВФ, у 2009 годзе Беларусь цалкам "закрывае" патрэбы ў фінансаваньні.

Не пакрыты крыніцамі дэфіцыт фінансаваньня на 2010 года складае, паводле МВФ, каля $ 820 млн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG