Ён зьвярнуў увагу на статыстыку раскрывальнасьці злачынстваў:
“Амаль 42% учыненых у першым паўгодзьдзі злачынстваў засталіся нераскрытымі, у тым ліку больш за 24% — цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў”.
А.Лукашэнка загадаў зьменшыць рэцыдыўную злачыннасьць у краіне:
“У 40% выпадкаў па завершаных крымінальных справах злачынствы ўчыняліся асобамі, якія мелі судзімасьць”.
А.Лукашэнка таксама зьвярнуў увагу на рост крадзяжоў праз злоўжываньне службовым становішчам, хабарніцтва, службовых падлогаў.
Ён адзначыў, што пракуратура — своеасаблівы штаб па каардынацыі дзейнасьці ўсіх праваахоўных органаў. Яна павінна забясьпечыць больш важкія вынікі ў барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй, эфэктыўную абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў.
Таксама А.Лукашэнка заявіў:
“Ваша імкненьне да адасобленасьці ў грамадзтве я разумею. Ёсьць пэўныя прычыны, але прашу не пераборшчваць: вы ня можаце быць кастай, адасобленай непадкантрольнай структурай. Рашэньні будуць імгненныя, калі нехта ці сыстэма ў цэлым не разумее, чым жыве дзяржава, што патрабуе кіраўнік краіны”.
Ён падкрэсьліў, што пракуратура павінна дзейнічаць у інтарэсах людзей.
“Вы не ўва ўсім адпавядаеце патрабаваньням, якія выпакутаваныя жыцьцём. Ёсьць і пэўныя праблемы. Пра гэта гаворыць і грамадзкая думка”.