Падчас нарады з апэратыўна-камандным складам МУС кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў дзейнасьць праваахоўных органаў. Да прыкладу, ён назваў ганьбай тое, што дагэтуль ня знойдзеныя асобы, якія год таму зьдзейсьнілі выбухі падчас сьвяточнага канцэрту ў ноч на 4 ліпеня. Ён заявіў, што органы ўнутраных спраў маюць патрэбу ў рэфармаваньні. Чаму Лукашэнка застаецца незадаволеным дзейнасьцю міліцыі праз тры месяцы пасьля адстаўкі Ўладзімера Навумава? Пра гэта гутарка зь юрыстам і праваабаронцам Алегам Воўчакам.
Дашчынскі: “Яшчэ не пасьпелі забыцца на катэджы кіраўнікоў упраў Міністэрства ўнутраных спраў, якія былі незаконна пабудаваны ў прыродаахоўнай зоне пад Менскам, як сёньня былі агучаны новыя факты і лічбы. Сёлета ў МУС зарэгістравана 41 карупцыйнае злачынства. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, начальнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Мінянкоў “арганізаваў умовы для паляваньня, рыбалкі і яшчэ нечага” з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў органаў унутраных спраў. Што ж адбываецца ў праваахоўных органах?”
Воўчак: “Мяне гэта не зьдзівіла. Мы, група юрыстаў, даўно займаемся маніторынгам карупцыі ў Беларусі. І пра злоўжываньні ў Гомельскай вобласьці мы чулі раней. Мяне зьдзівіла, як гэта чыноўнікі могуць выкупляць па 2 гектары зямлі, рабіць прыватныя ўстановы ў запаведнай зоне і арганізоўваць паляваньні з удзелам вышэйшага начальства. Гэта страшна.Другое, колькасьць злачынстваў, якія ўчыняюць супрацоўнікі міліцыі, сьведчыць пра крах гэтай сыстэмы. І зразумела, што Лукашэнка ня змог стрымаць эмоцый. І, натуральна, справа пра выбухі, як мы і прагназавалі, ня будзе расьсьледавана, бо праца вялася неэфэктыўна, непрафэсійна і некампэтэнтна”.
Дашчынскі: “Вы кажаце, што Лукашэнка не стрымаў эмоцый і, фактычна, загадаў заняцца рэфармаваньнем сыстэмы праваахоўных органаў. Як гэта будзе адбывацца?”
Воўчак: “Я падтрымліваю, што патрэбна рэформа МУС. Улічваючы цяперашні стан, нават старыя супрацоўнікі міліцыі казалі, што трэба нешта мяняць. Няма добрага сьледчага апарату, няма апэратыўных службаў, няма шукачоў, няма эліты. Я чакаў, што будуць прапанаваны канкрэтныя крокі, як з гэтым змагацца, але Лукашэнка іх не прапанаваў. І папярэдзіў, што ў КДБ ёсьць контравыведная функцыя па наглядзе за міліцыяй. Гэтая функцыя незразумелая, бо яе павінен выконваць пракурор. У адзіночку Лукашэнка ніколі не пераможа зло. Тут патрэбная добрая каманда прафэсіяналаў, павінна быць скарачэньне штатаў. Міліцыя павінна працаваць на месцах зь меншай колькасьцю начальнікаў-кантралёраў, быць незалежнай. Міністар павінен прызначацца сапраўдным парлямэнтам. Паўтараю, ня можа адзін чалавек пракантраляваць і МУС, і КДБ. Трэба тэрмінова пачынаць рэформы, інакш у нас ня будзе барацьбітоў з злачыннасьцю”.
Дашчынскі: “У мэдыях часта абмяркоўваецца пытаньне супрацьстаяньня КДБ і МУС. Лукашэнка сёньня якраз часта спасылаўся на КДБ, калі выкрываў нэгатыўныя факты ў асяродку МУС…”
Воўчак: “Гэта супрацьстаяньне ідзе цягам апошніх двух гадоў. І цяпер асабліва абвастрылася ў сувязі зь фінансавым крызісам. У кожнай структуры быў свой бізнэс, які кантралявалі КДБ і МУС. І калі з-за крызісу ён пачаў звужацца, то й пачалі ўзьнікаць супярэчнасьці. Ну, а Лукашэнка можа неяк апраўдацца перад народам, што ён змагаецца з карупцыяй, можа нейкіх генэралаў пасадзіць і ўсіх астатніх. Але эфэкт ад гэтага часовы. Гэта адзінкавыя перамогі ў карупцыі. А трэба глядзець, як яе вытруціць у корані. Трэба рабіць поўную судова-прававую рэформу”.
Дашчынскі: “Яшчэ не пасьпелі забыцца на катэджы кіраўнікоў упраў Міністэрства ўнутраных спраў, якія былі незаконна пабудаваны ў прыродаахоўнай зоне пад Менскам, як сёньня былі агучаны новыя факты і лічбы. Сёлета ў МУС зарэгістравана 41 карупцыйнае злачынства. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, начальнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Мінянкоў “арганізаваў умовы для паляваньня, рыбалкі і яшчэ нечага” з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў органаў унутраных спраў. Што ж адбываецца ў праваахоўных органах?”
Воўчак: “Мяне гэта не зьдзівіла. Мы, група юрыстаў, даўно займаемся маніторынгам карупцыі ў Беларусі. І пра злоўжываньні ў Гомельскай вобласьці мы чулі раней. Мяне зьдзівіла, як гэта чыноўнікі могуць выкупляць па 2 гектары зямлі, рабіць прыватныя ўстановы ў запаведнай зоне і арганізоўваць паляваньні з удзелам вышэйшага начальства. Гэта страшна.
Колькасьць злачынстваў, якія ўчыняюць супрацоўнікі міліцыі, сьведчыць пра крах гэтай сыстэмы.