Салдаты-апазыцыянэры паводле загаду камандаваньня глядзелі фільм БТ “Малады фронт. Кіднэпінг” разам са сваімі саслужыўцамі. Справу Івана Шылы нарэшце вырашана перадаць у Салігорскі гарадзкі суд. Франак Вячорка пазбаўлены звальненьня ў нядзелю. Тое ж тычыцца і Зьмітра Хведарука. У выходныя хлопцаў накіроўваюць у нарады.
У вайсковых частках салдаты глядзелі фільм БТ “Малады фронт. Кіднэпінг”. Калі ў студэнцкіх інтэрнатах віселі аб’явы пра тое, што трэба паглядзець гэты фільм, і студэнты маглі самі вырашаць, рабіць гэта ці не, то во войску прагляды былі арганізаваныя згодна з загадам камандаваньня.
Зьміцер Хведарук, пасьля таго як выйшаў са шпіталя, некалькі разоў выконваў тую ці іншую працу ў нарадах. Нягледзячы на тое, што ён прасіўся ў нядзелю даць яму магчымасьць не працаваць, а чытаць Біблію, камандаваньне пазбавіла яго звальненьня ў выходны. Зьміцер пасьпеў сказаць сваёй маці некалькі словаў пра тое, як яму служыцца.
Гаворыць Ірына Хведарук:
“Фільм усёй брыгадай глядзелі пра кіднэпінг. Усе прыйшлі да высновы, нават ня вельмі прасунутыя хлопчыкі зь вёсак, што з талентамі на беларускім тэлебачаньні і ў камітэце нягуста. Бо так тапорна зроблена, што нават тыя, хто не разумее, пра каго і пра што гавораць, паверыць у тое, што паказваюць, ня могуць”.
Франак Вячорка пасьля суду 12 траўня, які таксама прызнаў ягоны гвалтоўны прызыў у войска законным, паведаміў, што пакуль служыць у звычайным рэжыме.
“У нарады мяне ставяць часьцей за іншых, часта абвяшчаюць пазачарговыя нарады. У нарадзе з 24 гадзінаў сьпіш толькі дзьве. Ёсьць некалькі нарадаў. Адзін — днявальны: гэта трэба на тумбачцы аддаваць вітаньні ўсім, хто ўваходзіць, а таксама забясьпечваць парадак у памяшканьні казармы.
Нарад у сталоўцы — гэта мыць посуд за ўсімі салдатамі. Пакуль мяне ня ставяць ні ў патрулі, ні на КПП. Я тапчу боты менавіта на тумбачцы або ў сталоўцы”.
Іван Шыла рыхтуецца да экзамэну па ангельскай мове. Калі яму камандаваньне дазволіць, то 9 траўня ён будзе здаваць яго ў Лепельскай школе. Пасьля гэтага Івану выдадуць атэстат аб сярэдняй адукацыі.
Іванаў бацька Ўладзімер Шыла даведаўся, што справу яго сына будуць разглядаць у Салігорскім судзе.
“Старшыня абласнога суду ўнёс пратэст на вызначэньне судзьдзі салігорскага суду аб тым, што справа павінна разглядацца ў абласным вайсковым судзе. Пратэст яго задаволілі на прэзыдыюме абласнога суду.
Справа будзе накіраваная ў салігорскі суд. Але яна, відаць, яшчэ не дайшла”.
Дата судовага паседжаньня пакуль не прызначаная, але яна стане вядома цягам двух тыдняў.