Мы ўжо бачылі прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, які прыехаў зь вялікай сьвітай. Раней ў Палац кангрэсаў прыехалі прэм'ер-міністар Чэхіі Мірэк Тапаланэк. Таксама мы назіралі, як пад'ехала беларуская дэлегацыя, і ў Палац прайшлі першы віцэ-прэм'ер Ўладзімер Сямашка і пасол Беларусі пры Эўразьвязе Ўладзімер Сянько.
Я пасьпеў спытаць спадара Сямашку, чаго ён чакае ад саміту, але віцэ-прэм'ер не адказаў -- ці нічога не чакае, ці проста ня меў часу на адказ.
Фотарэпартаж