Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі журналіст Вадзім Доўнар


Вадзім Доўнар, архіўнае фота
Вадзім Доўнар, архіўнае фота

Пра сьмерць Вадзіма Доўнара паведаміла 5 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў. Апошнія гады журналіст цяжка хварэў.

Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Працаваў у выданьнях «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета», на Радыё Рацыя, на ўкраінскім тэлеканале ATR. Удзельнічаў у блякадзе Крыму ў Чангары. Апошнім часам адміністраваў тэлеграм-канал Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».

У апошні час Вадзім Доўнар цяжка хварэў і меў патрэбу ў трансплянтацыі печані. Увесну з надзеяй на трансплянтацыю Вадзіма Доўнара перавезьлі з Украіны ў Польшчу, дзе ён спадзяваўся на перасадку, але праз абставіны, якія не дазвалялі правесьці апэрацыю, яе адклалі на няпэўны час.

Для дапамогі хвораму журналісту двойчы абвяшчалі дабрачынныя зборы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG