Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку расейскага ўдару па Запарожжы загінулі 6 чалавек, яшчэ больш за 20 параненыя


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскія вайскоўцы абстрэльваюць з зэнітна-ракетнага комплексу «Град» акупаваную частку Запароскай вобласьці. 20 верасьня 2024 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскія вайскоўцы абстрэльваюць з зэнітна-ракетнага комплексу «Град» акупаваную частку Запароскай вобласьці. 20 верасьня 2024 году

Паводле апошніх зьвестак, у выніку ўдару расейскай арміі па Запарожжы загінулі 6 чалавек, параненыя яшчэ 23 чалавекі, трое зь іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Паводле кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава, Расея нанесла ўдар па аб’екце інфраструктуры, па якім менавіта — чыноўнік не ўдакладніў.

«Запарожжа. Зноў удар расейцаў, ёсьць загінулыя і параненыя. Гвалт трэба спыніць моцнымі дзеяньнямі. Неабходная мацнейшая пазыцыя саюзьнікаў», — напісаў кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.

Мінабароны Расеі атаку па Запарожжы не камэнтавала.

Расейскія вайскоўцы ў апошні час амаль штодня наносяць удары па Запарожжы, у тым ліку карэктаванымі авіябомбамі. У кастрычніку зьявіліся паведамленьні ў СМІ, што расейскія войскі могуць рыхтаваць маштабны наступ з мэтай захопу горада, піша «РБК-Украіна». На днях стала вядома, што расейскія войскі ўзялі пад кантроль пасёлак Леваднае ў Запароскай вобласьці. Узброеныя сілы Ўкраіны гэта пацьвердзілі.

На працягу ночы над Украінай былі зьбітыя 48 з 79 ударных дронаў і дзьве кіраваныя авіяцыйныя ракеты, заявілі ў Паветраных сілах УСУ. Бесьпілётнікі зьбілі ў Адэскай, Кіеўскай, Сумскай, Палтаўскай, Жытомірскай, Чаркаскай, Чарнігаўскай і Хмяльніцкай абласьцях. Яшчэ 30 дронаў былі лякацыйна страчаныя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG