Калі машына з чырвона-зялёным сьцяжком спынілася каля Палацу, некалькі дзясяткаў беларусаў, якія стаць побач у пікеце, пачалі скандаваць "Ганьба!" З машыны выйшаў міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў і вельмі хутка, подбегам, накіраваўся ў будынак.
Удзельнікі пікету трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты з надпісамі "Стор дыктатура", "Скажы лукашызму не", "Свабоду палітычным вязьням у Беларусі" (на ангельскай мове) і партрэт Юрыя Захаранкі з надпісам "Хто адкажа за злачынства?" Менавіта 7 траўня ў 1999 годзе Юры Захаранка, былы міністар унутраных спраў Беларусі, быў выкрадзены.