Першымі выказалі ідэю пабудаваць АЭС на Гарадзеншчыне некалькі ўнівэрсытэцкіх выкладчыкаў з Горадні. Пры канцы красавіка 2007 году яны накіравалі сваю прапанову ў міністэрства энэргетыкі. Выкладчыкі зыходзілі з таго, што будоўля на мяжы з Эўразьвязам прымусіць беларускія ўлады выбраць не расейскі, а экалягічна бясьпечны заходні праект.
Ініцыятарам стаў навуковец Валянцін Лучко, ён сабраў пад лістом міністру энэргетыкі 21 подпіс, але адказу не атрымаў.
Дацэнт Валянцін Лучко выкладае асновы экалёгіі ў Гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы. Некалі ён працаваў у Японіі, цікавіўся разьвіцьцём атамнай энэргетыкі. Я запытаўся ў яго: ці на такую рэакцыю разьлічвалі ягоныя калегі-падпісанты і ён сам, даведаўшыся пра рашэньне будаваць АЭС у Астравецкім раёне?
Лучко: “Па-першае, наша ініцыятыва была зьвязана ня столькі з будаўніцтвам АЭС увогуле і з канкрэтным месцам, а з прапановай будаўніцтва яе паводле эўрапейскіх тэхналёгій. І нават там было напісана: мы зьвяртаемся, каб разгледзелі прапанову будаваць яе паводле францускага праекту”.
А як Валянцін Лучко ставіцца да інфармацыі, што на Астравеччыне сто гадоў таму адбыўся землятрус?
Лучко: “Я магу спаслацца толькі на тое, што ў раёне больш як пяцідзесяці наймагутнейшых рэактараў у Японіі сэйсманебясьпечная сытуацыя на парадак вышэйшая, чым у любым раёне ціхай мірнай Беларусі. Выбар пляцоўкі, з майго пункту гледжаньня, тлумачыцца тым, што яна — замяшчальная для працаўнікоў Ігналінскай АЭС, якую павінны закрыць, а гэта ўсё нашы людзі ў прамым і пераносным сэнсе. І, канечне, іх лобі, ці, правільней, іхнія прадстаўнікі прапанавалі свае паслугі нашаму ўраду. Фактычналюдзі з Ігналіны далёка не паедуць, а паедуць за семдзесят кілямэтраў усяго. Значная частка іх — ураджэнцы Беларусі”.
Ці не засмучае дацэнта Лучко той факт, што атамную станцую мяркуюць пабудаваць побач з зонай адпачынку — каля Нарачанскіх азёраў?
Лучко: “Я адношуся да таго тыпу людзей, якія лічаць, што трэба не баяцца, а — асьцерагацца. Гэта значыць, што АЭС павінна будавацца па самым лепшым праекце менавіта ў сувязі з тым, што яна знаходзіцца фактычна каля месца адпачынку менскай эліты. І я хацеў бы зьвярнуць тут увагу, што Менск цяпер павінен казаць вызначальнае слова”.
Валянцін Лучко падкрэсьлівае, што на расейскіх атамных электрастанцыях аварыі здараюцца нашмат часьцей, чым на іншых. Ён лічыць галоўнай задачай дамагчыся будаўніцтва АЭС не паводле расейскага праекту. Сёньня значна патаньнела нафта, значыцца, электрычнасьць таксама каштуе меней. Беларуская ўлада можа не сьпяшацца з выбарам атамнага рэактара, яна мае час падумаць і ўсё ўзважыць. Але сьпяшацца цяпер будзе расейскі бок, “Росатом”, мяркуе дацэнт Лучко.
Ініцыятарам стаў навуковец Валянцін Лучко, ён сабраў пад лістом міністру энэргетыкі 21 подпіс, але адказу не атрымаў.
Дацэнт Валянцін Лучко выкладае асновы экалёгіі ў Гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы. Некалі ён працаваў у Японіі, цікавіўся разьвіцьцём атамнай энэргетыкі. Я запытаўся ў яго: ці на такую рэакцыю разьлічвалі ягоныя калегі-падпісанты і ён сам, даведаўшыся пра рашэньне будаваць АЭС у Астравецкім раёне?
Лучко: “Па-першае, наша ініцыятыва была зьвязана ня столькі з будаўніцтвам АЭС увогуле і з канкрэтным месцам, а з прапановай будаўніцтва яе паводле эўрапейскіх тэхналёгій. І нават там было напісана: мы зьвяртаемся, каб разгледзелі прапанову будаваць яе паводле францускага праекту”.
А як Валянцін Лучко ставіцца да інфармацыі, што на Астравеччыне сто гадоў таму адбыўся землятрус?
Лучко: “Я магу спаслацца толькі на тое, што ў раёне больш як пяцідзесяці наймагутнейшых рэактараў у Японіі сэйсманебясьпечная сытуацыя на парадак вышэйшая, чым у любым раёне ціхай мірнай Беларусі. Выбар пляцоўкі, з майго пункту гледжаньня, тлумачыцца тым, што яна — замяшчальная для працаўнікоў Ігналінскай АЭС, якую павінны закрыць, а гэта ўсё нашы людзі ў прамым і пераносным сэнсе. І, канечне, іх лобі, ці, правільней, іхнія прадстаўнікі прапанавалі свае паслугі нашаму ўраду. Фактычна
АЭС павінна будавацца па самым лепшым праекце менавіта ў сувязі з тым, што яна знаходзіцца фактычна каля месца адпачынку менскай эліты.