Сьвяткаваньне дня Незалежнасьці Польшчы традыцыйна пачаліся ў Варшаве з інсцэніраванага прыезду ў Варшаву маршалка Юзафа Пілсудзкага, бацькі польскай незалежнасьці. 11 лістапада 1918 года менавіта ён узяў на сябе вайсковую ўладу ў занятай немцамі Варшаве. Потым па ўсёй краіне адбыліся набажэнствы за Айчыну. Каля магілы невядомага жаўнера ўрачыста ўсклалі кветкі і вянкі. У нацыянальным тэатры адбыўся вялікі канцэрт зорак польскай музыкі, якія сьпявалі патрыятычныя песьні. А ўвечары ў будынку польскай нацыянальнай опэры пачаўся прэзыдэнцкі баль, на які запрошаныя больш за 800 высокіх гасьцей з розных краінаў сьвету.
Кіраўнік аддзелу навінаў тэлеканалу “Белсат” Аляксей Дзікавіцкі адзначыў:
“Гэтым разам Лех Качыньскі, бо гэта круглая дата, хацеў зрабіць вялікі прэзыдэнцкі баль у Варшаве і запрасіў больш як 50 кіраўнікоў дзяржаў. У тым ліку Джорджа Буша і прэзыдэнта Расеі Мядзьведзева. Але зь лідэраў краінаў былі толькі Ангела Мэркель, таксама былі прэзыдэнты прыбалтыйскіх краінаў, прэзыдэнты Грузіі, Украіны, Аўганістану і некаторыя іншыя”.
На сьвяткаваньне прыехалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 15-ці краінаў. Зь Беларусі ў сьвяткаваньнях бяруць удзел былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Сёньня і заўтра ў іх заплянаваныя нефармальныя сустрэчы зь лідэрамі іншых краінаў.
Аляксей Дзікавіцкі дадае:
“Сьвята было вельмі масавае. Я сёньня выйшаў са сваёй сям’ёй у цэнтар гораду і зьдзівіўся, была проста сьцяна людзей у раёне, дзе праходзіў вайсковы парад. А таксама былі адчыненыя гістарычныя музэі, куды можна было ўвайсьці бясплатна. І людзей было вельмі многа. Няма гаворкі, каб некага заганялі ці што — гэта натуральна ўласнае жаданьне людзей”.