Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілсудзкі: "Дзяржаве, калі яна хоча пазьбегнуць пагібелі, не павінна быць празьмернага бяспраўя"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 15 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Звезда”, 1926 год. Заява Пілсудзкага пасьля ўзброенага захопу ягоным войскам Варшавы:

“Усё жыцьцё я змагаўся за тое, чаму зазвычай надаю мала ўвагі, — за дабрадзейнасьць, за мужнасьць і наагул за ўнутраную моц чалавека. Ніколі я ня меў на ўвазе ні асабовай карысьці, ні карысьці для свайго атачэньня. Дзяржава ня мусіць выяўляць празьмернай несправядлівасьці да тых, хто шмат сваёй працы аддае іншым. У дзяржаве, калі яна хоча пазьбегнуць пагібелі, не павінна быць празьмернага бяспраўя”.

“Комуніст”, 1936. Інфармацыя БЕЛТА:

“У Менску 12 мая на Магілёўскім шасэ фінішыравала 5 легкавых аўтамашын маркі “ГАЗ-А”, удзельнічаўшых у хуткасным аўтапрабегу па маршруту Кіеў-Менск. Прабег праведзен паспяхова. Старшы лейтэнант кіеўскай ваеннай акругі тав.Сцепанаў устанавіў новы ўсесаюзны рэкорд. Адлегласць у 556 клм. ён пакрыў за 6 гадзін 50 мінут — 80,7 клм. у гадзіну”.

“Звезда”, год 1956. Заява ТАСС:

“Адносна апошняй сесіі Совета НАТО”: “Чаму-ж праз сем год пасля стварэння Поўночна-атлантычнага блоку яго натхніцелям зноў спатрэбілася апраўдваць існаванне гэтай мілітарысцкай групоўкі? Перш за ўсё таму, што не толькі народы Советскага Саюза, Кітая, Польшчы, Чэхаславакіі і іншых краін народнай дэмакратыі, якія з самага пачатку выступалі супроць гэтай групоўкі, але і народы іншых дзяржаў бачаць у НАТО не інструмент міру, а інструмент вайны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG