Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маккейна ёсьць сайт для беларусаў


Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн мае ў сеціве сайт “McCain for Belarus”.


А гэтым сайце па-беларуску выкладзеная біяграфія кандыдата, тлумачыцца, чаму Маккейн лепшы кандыдат у прэзыдэнты ЗША для беларусаў, якія стала пражываюць або зьяўляюцца грамадзянамі ЗША і якія ратуюць за Беларусь:

Сэнатар Маккейн – супраць перамоў з дыктатарамі, ён – перакананы супернік тыранаў усіх масьцяў ва ўсім сьвеце.
Ён прапаноўвае жорсткую палітыку ў дачыненьні да Расеі, якая зьяўляецца спонсарам рэжыму Лукашэнкі.

Маккейн ведае, што такое Беларусь, сыстэмна падтрымлівае дэмакратычныя пераўтварэньні ў нашай краіне.
Лукашэнка баіцца Маккейна, лічыць яго асабістым ворагам, таму ён не пусьціў яго ў Беларусь, калі сэнатар хацеў яе наведаць.

Джордж Буш і Джон Маккейн
Сэнатар Маккейн – дасьведчаны палітык, сталы палітык у сферы міжнародных адносін, ён перакананы адвакат і абаронца інтарэсаў краін Балтыі і Ўсходняй Эўропы.

Ён прайшоў Віетнамскі палон і на сваёй скуры выпрабаваў, што такое таталітарызм.

Сэнатар – прадаўжальнік актыўнай пазыцыі амэрыканскай рэспубліканскай адміністрацыі па беларускім пытаньні”.



Сярод іншага адзначаецца, што "ў 2004 годзе сэнатар Маккейн хацеў наведаць Беларусь, але Аляксандар Лукашэнка не ўпусьціў яго ў краіну".



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG