Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя шукае позву 9-гадоваму хлопчыку


Раман Раждзественскі (на дальшым пляне) з рэдактарам крычаўскай газэты “Вольны горад” Сяргеем Няроўным
Раман Раждзественскі (на дальшым пляне) з рэдактарам крычаўскай газэты “Вольны горад” Сяргеем Няроўным

Супрацоўнікі чэрыкаўскай міліцыі сёньня раніцой наведаліся да карэспандэнта крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Рамана Раждзественскага. Ён жыве ў вёсцы Верамейкі. Журналіст дзьвярэй ім не адчыніў.


Спадар Раждзественскі лічыць, што міліцыянты прыходзілі, каб высьветліць, дзе позва, якою выклікалі ў чэрыкаўскі аддзел міліцыі тутэйшага дзевяцігадовага хлопчыка Яўгена Герасімава ў сувязі з расьсьледаваньнем справы аб выбуху ў Менску чацьвёртага ліпеня.

Паводле журналіста, міліцыянты пра вяртаньне позвы ўжо пасьпелі пагутарыць з маці хлопчыка Аленай Бальшаковай. Раман Раждзественскі цьвердзіць, што міліцыянты высьвятлялі ў яго знаёмых, чым ён займаецца.

Нагадаем, менавіта Раману Раждзественскаму Алена Бальшакова першаму паведаміла пра выклік у міліцыю свайго непаўналетняга сына. Гэты выпадак выклікаў у Беларусі шырокі грамадзкі розгалас. Пазаўчора начальнік чэрыкаўскай міліцыі Аляксандар Райкоў праз тэлефон выбачыўся перад спадарыняй Бальшаковай і сказаў, што ня мае прэтэнзіяў да яе сына.

9-гадовага хлопца выклікаюць па справе выбуху



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG