Выклік - у сувязі з расьсьледаваньнем справы выбуху ў Менску 4 ліпеня. У позьве пазначана “зьявіцца ў Чэрыкаўскі аддзел міліцыі па пытаньнях адпрацоўкі асобаў на датычнасьць да выбуху”.
Пра выклік хлопца ў міліцыю карэспандэнту крычаўскай газэты “Вольны горад” Раману Раждзественскаму паведаміла яго маці Алена Бальшакова. Паводле яе, у міліцыі зьбіраліся ўзяць у сына адбіткі пальцаў.
Паводле спадара Раждзественскага, хлопчыка ўжо дапытвалі наконт выбуху проста ў школе мясцовы ўчастковы й старшы сяржант Іваноў з Чэрыкава. Пра гэта маці даведалася выпадкова. Хлопец меўся прыйсьці ў міліцыю 9 кастрычніка, аднак маці не пусьціла, каб не траўмаваць ягоную псыхіку.
Раман Раждзественскі паведаміў, што Яўген трэцяга й чацьвёртага ліпеня гасьцяваў у сваёй бабулі пад Менскам, у Заслаўі. Разам з ім была ягоная маці.
Ніжэй: фотакопія пасьведчаньня аб нараджэньні Яўгена Герасімава