Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Менск не прапанаваў крокаў насустрач патрабаваньням ЭЗ”


Бэніта Фэрэра-Вальднэр
Бэніта Фэрэра-Вальднэр

Як праходзіла дыскусія ў Люксэмбуру і чым кіраваліся ў сваім рашэньні эўрапейскія палітыкі?

Эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр пасьля перамоваў зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым заявіла, што Менск не прапанаваў канкрэтных крокаў насустрач патрабаваньням Эўразьвязу. Яна паўтарыла крытыку на адрас апошніх выбараў у Беларусі:

“Мы цяпер апынуліся перад складанай рэчаіснасьцю. Мы не былі задаволеныя парлямэнцкімі выбарамі 28 верасьня і тым, як яны праводзіліся – гэтыя выбары не адпавядалі міжнародным стандартам і нашым чаканьням”.

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт такімі словамі сфармуляваў сваё стаўленьне да сытуацыі ў Беларусі:

“Яны зрабілі пэўныя крокі. Яны вызвалілі ўсіх палітычных вязьняў, але потым яны правялі агідныя выбары, як вы ведаеце, яны не апраўдалі чаканьняў, якія ў нас былі. Гэта былі прыкладна такія ж агідныя выбары, як і тыя, што бываюць у Беларусі звычайна”.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр адзначыла як станоўчы крок вызваленьне ў жніўні палітвязьняў. Яна нагадала, што тады гэты крок вітала і беларуская апазыцыя:

“Хаця мы тады віталі вызваленьне палітычных вязьняў, мы не адказалі тады на гэты крок. Я мяркую, што мы не павінны больш зацягваць з адказам, бо інакш, я баюся, мы страцім якую б там ні было магчымасьць рабіць палітычны ціск на Беларусь”.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр патлумачыла, што сёньняшняе рашэньне – сыгнал Беларусі, пасланьне, што Эўропа будзе ўзнагароджваць і далейшыя крокі Менску ў правільным кірунку.

Яна дадала, што Эўразьвяз хацеў бы прапанаваць нешта памяркоўным сілам у Беларусі, каб спрыяць дэмакратычным рэформам. Эўракамісарка прызнала, што часткова на рашэньне Эўразьвязу спыніць палітыку ізаляцыі Беларусі зрабіў ўплыў напад Расеі на Грузію.

Спадарыня Вальднэр падкрэсьліла, што Эўразьвяз гатовы заплюшчыць вочы на недахопы беларускіх выбараў, калі гэта будзе значыць паляпшэньне пазыцыі Эўразьвязу ў параўнаньні з пазыцыяй Масквы ў дачыненьнях зь Менскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG