Судзьдзя Анатоль Стрэльчанка, які разглядаў гэтую справу, матываваў адмову тым, што парушаны парадак стварэньня незалежнай суполкі.
Такую выснову судзьдзя зрабіў на падставе таго, што ня ўсе апытаныя ў судзе рэчыцкія сябры незалежнага прафсаюзу памяталі, як галасавалі год таму за стварэньне суполкі — таемна ці адкрыта. Апрача таго, у пратаколе няправільна было пазначана імя па бацьку аднаго з чальцоў.
Суд лічыць таксама, што людзі розных прафэсіяў і занятку наагул ня могуць быць аб’яднаныя ў тэрытарыяльную прафсаюзную суполку з прычыны адсутнасьці агульных інтарэсаў.
Кіраўнік Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, які сёньня браў удзел у судовым паседжаньні, так пракамэнтаваў вырак:
“І дзеяньні Рэчыцкага райвыканкаму, і дзеяньні суду скіраваныя на абмежаваньне ініцыятывы людзей ствараць такі прафсаюз, які ім патрэбны, які яны самі хочуць. Гэта ёсьць парушэньне нашай Канстытуцыі і канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы аб свабодзе аб’яднаньняў, ратыфікаванай беларускім парлямэнтам. Інакш ацаніць гэты факт нельга. Відавочнае нежаданьне ўладаў, каб на іх тэрыторыі працавалі незалежныя прафсаюзы.
Рэчыцкая тэрытарыяльная суполка прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці была створана яшчэ ў 2007 годзе. Прафсаюз РЭП двойчы падаваў у выканкам дакумэнты на рэгістрацыю сваёй першаснай структуры. Аднак выканкам адмовіўся паставіць суполку на ўлік на той падставе, што ў горадзе ўжо дзейнічае адна арганізацыя незалежнага прафсаюзу — на заводзе “Рытм”.
Намесьнік старшыні Рэчыцкай тэрытарыяльнай суполкі прафсаюзу РЭП Андрэй Стрыжак распавёў, на што былі скіраваныя намаганьні чальцоў суполкі за час, які мінуўся пасьля яе ўтварэньня:
“Мы аб’ядналіся, таму што так прасьцей вырашаць праблемы мясцовай супольнасьці — ад беспрацоўя да вольнага часу моладзі. Гэта таксама правядзеньне юрыдычных кансультацый наконт тых пытаньняў, якія турбуюць людзей. Гэта й адна з праведзеных намі кампаній рэканструкцыі жыльлёвага фонду, які ня быў адрамантаваны падчас “Дажынак”, нягледзячы на абяцаньні ўладаў. Усё гэта было зроблена дзякуючы намаганьням сяброў прафсаюзу й проста зацікаўленых людзей”.
Рашэньне суду на адмову ў прэтэнзіях да выканкаму прафсаюз РЭП зьбіраецца абскардзіць у вышэйшую судовую інстанцыю.