Гаворыць намесьнік старшыні Рэчыцкай суполкі прафсаюзу РЭП Андрэй Стрыжак:
“Яшчэ ў 2007 годзе была арганізавана Рэчыцкая тэрытарыяльная арганізацыя прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. Мы вырашылі яе паставіць на ўлік, каб усе нашыя стасункі з уладай вывесьці на афіцыйны ўзровень. Двойчы падавалі ў выканкам дакумэнты на рэгістрацыю, але нам адмовілі на той падставе, што на тэрыторыі раёну ўжо дзейнічае нашая арганізацыя на заводзе “Рытм”.
Афіцыйны прадстаўнік райвыканкаму ў судзе Андрэй Мельнік і начальніца ідэалягічнага аддзелу Натальля Цярэня, якая таксама там прысутнічала, і зараз прытрымліваюцца той жа думкі. Спадарыня Цярэня патлумачыла суду, што чальцы заводзкай суполкі незалежнага прафсаюзу ўжо не працуюць на “Рытме”. Паводле лёгікі ідэоляга, “выйшлі за тэрыторыю прадпрыемства” — дык навошта яшчэ й тэрытарыяльная арганізацыя? Да таго ж новыя чальцы незалежнага прафсаюзу таксама не працуюць у радыёэлектроннай прамысловасьці — ёсьць гандляры, навучэнцы, спэцыялісты некаторых іншых прадпрыемстваў і нават беспрацоўныя.
На пытаньне судзьдзі Анатоля Стрэльчанкі, ці спраўджваў ідэалягічны аддзел падчас праверкі дакумэнтаў на рэгістрацыю пэўнасьць і законнасьць стварэньня новай прафсаюзнай арганізацыі, Натальля Цярэня адказала, што ня спраўджваў. “Мы цікавіліся ва ўпраўленьні юстыцыі наяўнасьцю абласной структуры прафсаюзу РЭП”, — патлумачыла ідэоляг.
Суд сам запытаў неабходныя дакумэнты, каб пацьвердзіць уступ у прафсаюз РЭП новых чальцоў і законнасьць стварэньня тэрытарыяльнай суполкі.
Вырашана выклікаць на наступнае паседжаньне ў якасьці сьведкаў і некаторых чальцоў гэтага прафсаюзу.
Гомельскі прававы інспэктар прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы свайго прафсаюзу і ў судзе, кажа на гэта:
“Склалася ўражаньне, што райвыканкам нічога не рабіў, каб праверыць законнасьць стварэньня нашай прафсаюзнай структуры, а кінуўся ў ідэалягічны бок, у ідэалягічныя нетры. Цяпер суд павінен гэта правяраць. Выклікаць чальцоў нашага прафсаюзу, каб яны тлумачылі, як уступалі ў прафсаюз. Паколькі наш прафсаюз незалежны, лічу, што райвыканкам, і ў прыватнасьці ягоны ідэалягічны аддзел, імкнецца не дапусьціць стварэньня новых структур нашага прафсаюзу”.
Дарэчы, гэта ўжо другі судовы працэс у Рэчыцы, каб прымусіць райвыканкам паставіць на ўлік новую прафсаюзную суполку РЭП.
Улетку згаданы судзьдзя Стрэльчанка пакінуў без разгляду аналягічны пазоў Беларускага прафсаюзу РЭП да выканкаму, спаслаўшыся на тое, што тут мае месца спрэчка двух суб’ектаў гаспадараньня.
Прафсаюз аспрэчыў пастанову ў абласным судзе, які й абавязаў Рэчыцкі суд разгледзець справу па сутнасьці.
Чакаецца, што рашэньне наконт пастаноўкі на ўлік суполкі незалежнага прафсаюзу ў Рэчыцы будзе вынесена 6 кастрычніка.