Як піша “International Herald Tribune”, упершыню ад 2004 году на сустрэчу такога высокага рангу запрошаны кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў.
Перадаецца, што на паслабленьні дыпляматычных санкцыяў супраць Менску настойваюць такія краіны як Фінляндыя і Польшча. Кіраўнік фінскага МЗС, дзеючы старшыя АБСЭ Аляксандар Стуб напярэдадні наведаў Менск і меў сустрэчы з С. Мартынавым і А. Лукашэнкам.
Паводле Associated Press, міністры замежных спраў ЭЗ мяркуюць, што ў адказ на прыпыненьне візавых санкцыяў для высокіх беларускіх чыноўнікаў, афіцыйны Менск перагледзіць дыскрымінацыйны закон аб СМІ, а таксама пойдзе на некаторыя іншыя рэформы. Тым часам, мяркуюць аналітыкі, замарожваньне актываў беларускага кіраўніцтва, у тым ліку і Лукашэнкі, па-ранейшаму застанецца ў сіле.
Фінская газэта “Helsingin Sanomat” падае, што дэпутаты парлямэнту Фінляндыі жорстка раскрытыкавалі выказваньні кіраўніка свайго зьнешнепалітычнага ведамства А. Стуба адносна “крокаў Беларусі ў верным кірунку” ў часе яго візыту ў Менск.