Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўца асудзілі на 15 сутак


Моладзевага актывіста Вадзіма Ханяўку суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі зьняволеньня.


Пра гэта паплечнікам маладафронтаўца паведамілі ў міліцыі ў ноч з 5-га на 6-га верасьня, сказаўшы, што Вадзіма Ханяўку ўжо адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.

Маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку затрымалі ў цэнтры гораду раніцою 5 верасьня і абвінавацілі ў знаходжаньні ў грамадзкім месцы ў п'яным выглядзе.

Таксама 5 верасьня быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Дзяніс Карноў, у якога міліцыя і супрацоўнікі КДБ правялі дома ператрус. Аднак Дзяніс Карноў быў вызвалены зь міліцыі празь некалькі гадзін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG