«Праз мэсэнджар дзяўчыне патэлефанаваў незнаёмец, які ад імя апэратара сотавай сувязі паведаміў: зламыснікі выкралі яе пашпартныя дадзеныя і ўсталявалі на абанэнцкі нумар пераадрасацыю. Каб яе адключыць, ахвяра перайшла па дасланай спасылцы і ўстанавіла прыкладанне аддаленага доступу, прадаставіўшы тым самым кантроль над сваім смартфонам», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Адзначаецца, што пасьля гэтага махляр заявіў аб неабходнасьці «пераканацца ў адсутнасьці на дзяўчыне тэхнічных сродкаў сачэньня і запатрабаваў цалкам распрануцца перад камэрай». «Калі мянчанка выканала ўмову, ёй сталі пагражаць распаўсюджваньнем відэа сярод знаёмых і патрабаваць грошы», — паведамілі ў МУС.
Дзяўчына зьвярнулася ў Кастрычніцкае РУУС Менска.
У ведамстве перасьцераглі жыхароў Беларусі ў сувязі з рызыкай апынуцца сярод ахвяр тэлефоннага махлярства.
«Нагадваем: калі вам тэлефануюць у мэсэнджары, прапаноўваючы зьмяніць тарыфны плян або атрымаць іншыя паслугі сотавай сувязі, пры гэтым прапануюць прайсьці па спасылцы — неадкладна пакладзіце трубку, зьвярніцеся да правайдэра і ў міліцыю. Не паведамляйце нікому свае пэрсанальныя дадзеныя і не спампоўвайце прыкладаньні па спасылках ад невядомых», — падкрэсьліваецца ў прэс-рэлізе.
Форум