Хлопец пасьпеў даслаць сваім сябрам sms-паведамленьне, што яго павезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну. Праз тры гадзіны сябры Вадзіма пачалі зьвяртацца ў міліцыю, КДБ і ў суд, але ім усюды адказвалі, што ягонае месцазнаходжаньне невядомае.
Два тыдні таму Вадзіма Ханяўку запрашалі прыйсьці на размову ў КДБ. Маладафронтаўцы лічаць, што хлопца маглі адвезьці на допыт у справе выбуху 4 ліпеня.