Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Дзярждума Расеі ўхваліла адтэрміноўкі для Беларусі выплат па расейскіх крэдытах на 800 мільёнаў даляраў

Дзярждума Расеі ўхваліла адтэрміноўкі для Беларусі выплат па расейскіх крэдытах на 800 мільёнаў даляраў


Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і Расеі. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і Расеі. Ілюстрацыйнае фота

4 сакавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала два дакумэнты, якія тычацца дзяржаўных крэдытаў, прадстаўленых Расеяй Беларусі. Яны прадугледжваюць адтэрміноўкі па выплатах, піша БелТА.

Першы дакумэнт — пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Расеі аб зьмяненьні ўмоваў асобных беларуска-расейскіх міжурадавых пагадненьняў, падпісанае ў Маскве 25 красавіка 2024 году. Другі — пратакол, падпісаны ў Маскве 11 ліпеня 2024 году, якім уносяцца зьмены ў пагадненьне ад 25 красавіка 2024 году.

Прадстаўляючы дакумэнты на ратыфікацыю, намесьнік міністра фінансаў Расеі Ўладзімір Калычоў адзначыў, што ў 2024 годзе падпісалі пагадненьне і пратакол «у мэтах зьніжэньня плацежнай нагрузкі» на бюджэт Беларусі ў сувязі зь неабходнасьцю пагашэньня і абслугоўваньня даўгоў па крэдытах перад Расеяй.

«Гэтыя дамовы прадугледжваюць перанос плацяжоў у пагашэньне асноўнага доўгу з 1 красавіка 2024 году па 31 сьнежня 2024 году і працэнтаў плацяжоў з 1 ліпеня па 31 сьнежня 2024 году на пэрыяд 2031–2036 гадоў. Агульная сума плацяжоў, якая падлягае адтэрміноўцы, складае каля 800 мільёнаў у даляравым эквіваленце», — патлумачыў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG